Меркаванні3030

Няхай будуць і спадар, і пан

Што супольнага паміж беларусам з мабільнікам ля вуха і кудлатым дзецюком, які калісьці ганяўся за мамантамі там, дзе цяпер стаяць лядовыя палацы?

Што супольнага паміж беларусам з мабільнікам ля вуха і кудлатым дзецюком, які калісьці ганяўся за мамантамі там, дзе цяпер стаяць лядовыя палацы?

Як тыя нэандэртальцы, шмат хто з нашых суайчыньнікаў зьвяртаюцца адно да аднаго паводле назвы полу — «мужчына» ці «жанчына». Амэрыканскі псыхоляг Lillian Glass у кнізе «Я чытаю вашыя думкі» ўзгадвае лекара, які выказваў пагарду падначаленым мэдсёстрам, называючы іх дзяўчатамі. У нас жа на гэты «ласкавы» зварот вымушаныя адгукацца ня толькі пятнаццацігадовыя, але і сівыя прадавачкі, а «блатныя» выклікі можна пачуць нават ад рахманага працаўніка.

Ангельшчына. У ХІ—ХІІІ стагодзьдзях ангельская мова лічылася мужыцкай. Заваёўнікі‑нарманы навязалі тамтэйшай арыстакратыі францускі зваротак «sir». Ангельцы засвоілі «sir» — і ўжо гэта слова выклікае асацыяцыі хутчэй з сабакам Баскервіляў, чымся з французамі. Дык і нам ня варта зьвязваць гістарычныя крыўды з формай зваротку «пан», што блізкая і галяндцу‑пратэстанту (van) і басьнійцу‑мусульманіну (ban), і ўкраінцу‑праваслаўнаму. Аджа сам Багдановіч да трохгодзьдзя «Нашай Нівы» напісаў: «Віншую ад душы, панове…» Калі чалавек адчувае шчырую павагу да сябе, ён без іроніі ўспрымае ўсялякі ветлы эпітэт. Але для расейскамоўнага беларуса менавіта зваротак можа стаць першым словам, якое ён сьвядома вымавіць па‑беларуску — няхай яму будзе з чаго выбіраць.

Сяргей Баранаў, Гомель

Каментары30

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў24

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Дуа Ліпа і Калум Тэрнер ажэняцца на наступным тыдні. Вяселле будзе казачным

Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой19

У Расіі назвалі цэны на новыя «Волгі». Ці варта чакаць іх у Беларусі і што гэта наогул за аўто?10

Федэральны суддзя пастанавіў прыбраць імя Трампа з фасада Кенэдзі-цэнтра ў Вашынгтоне

У Мінску ўшанавалі памяць загінулых на Нямізе 27 гадоў таму5

Выпадак на канцэрце «Іванушак» на МТЗ. Спявак зацягнуў «О, Беларусія» — і тут адбылося вось што25

«Я стаў знакамітым пісьменнікам, ён таксама знайшоў нармальную працу». Філіпенка раскрыў, што пісаў жарты для Зяленскага7

Расія можа нанесці ўдар па вайсковым аб’екце ў Еўропе, каб раскалоць саюзнікаў Украіны — эксперт Bild14

Чаму ў тыраназаўра былі такія кароткія лапы?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў24

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць