Здарэнні

Кіроўца, якая збіла пешахода, заявіла, што таго «знесла ветрам»

Смаргонскім раённым аддзелам Следчага камітэта 12 сакавіка была распачатая крымінальная справа ў дачыненні да жанчыны-кіроўцы.

Пасля наезду на пешахода жанчына прыдумала легенду. Расказала, што бачыла, як патокам паветра аўтапоезда збіла з ног жанчыну. «Казала настолькі гладка і ўпэўнена, што складана было не прыняць выдуманае за чыстую манету», — гаворыцца ў паведамленні абласной ДАІ.

Характар траўм пацярпелай (якія аказаліся вельмі цяжкімі), атрыманых напярэдадні вечарам на 101-м кіламетры аўтадарогі Мінск — Ашмяны — мяжа Літвы, схіліў усумніцца ў праўдзівасці сказанага.

Доказы былі настолькі неабвержнымі, што мінчанцы нічога не заставалася, як прызнацца ў тым, што гэта яна збіла жанчыну, якая рухалася ў спадарожным напрамку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары3

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША падтрымалі Латвію ў барацьбе з нелегальнай міграцыяй і высока ацанілі яе гатоўнасць узаемадзейнічаць з Беларуссю4

Мікола Дзядок выдаў кнігу пра тэхналогіі контррэвалюцыі3

У Іспаніі памерла 87‑гадовая жанчына, справа якой справакавала цяперашні палітычны крызіс у краіне11

Дзевяцігадовы кітаец пабіў сусветны рэкорд па складанні кубіка Рубіка. Гэта для яго ўжо не першы раз

Мінскі таксіст распрацаваў хітрую схему, па якой амаль задарма завалодаў 12‑цю аўтамабілямі4

Беларускі стэндапер перамог у польскай «Бітве комікаў»2

Кіеў увечары зноў быў пад атакамі, знікалі святло і вада. За дзень ва Украіне загінулі як мінімум 25 чалавек

ЕС анансаваў самае маштабнае пашырэнне санкцыйнага спісу супраць Расіі1

У Ганцавіцкім раёне знайшлі баравік памерам з каску ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары3

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць