Свет22

Літва прыцягнула армію да аховы мяжы з Калінінградскай вобласцю

Рашэнне прынялі пасля інцыдэнту на латвійска-беларускай мяжы, калі ўзброеныя людзі ў масках сілком гналі мігрантаў з Беларусі ў Латвію, і на фоне сігналаў пра магчымую мабілізацыю ў Расіі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Omar Marques / Anadolu Agency via Getty Images

Пра прыцягненне арміі паведаміў міністр унутраных спраў Літвы Марцінас Кацелінас, піша LRT. Паводле яго, людзі, якія не захочуць трапіць пад магчымую мабілізацыю ў Расіі, могуць спрабаваць незаконна перасекчы мяжу.

Падставай для ўзмацнення аховы стаў таксама інцыдэнт на мяжы Латвіі з Беларуссю. Паводле Нацыянальных узброеных сіл Латвіі, група з прынамсі 20 мігрантаў спрабавала незаконна перасекчы мяжу. Іх суправаджалі ўзброеныя людзі ў масках.

Яны пагражалі латвійскім вайскоўцам, заклікалі мігрантаў рухацца ў бок Латвіі і падштурхоўвалі іх да мяжы.

Праз некалькі гадзін людзі ў масках праніклі на латвійскую тэрыторыю. Яны пашкодзілі электраразмеркавальны шчыт і скралі камеры відэаназірання. Да прыбыцця памежнага нарада парушальнікі вярнуліся ў Беларусь.

Кацелінас назваў прыцягненне вайскоўцаў прэвентыўнай мерай, якая павінна дапамагчы прадухіліць падобныя здарэнні.

Каментары2

  • Світоюс, дзе тваё сумленне?
    08.10.2026
    Гэтая краіна ўвогуле страціла ўсялякае сумленне: выслаць палітуцекача, які абараняў незалежнасць Літвы ў 1991 годзе - гэта верх цынізму. Каго яны здольныя абараніць увогуле, калі так здраджваюць уласным саюзнікам, хто даў жыццё іх дзяржаўнасці?
  • Смешна
    08.10.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць