Свет22

Канье Уэст зарабіў на адмененых у Расіі канцэртах 20 мільёнаў даляраў

Канье Уэст меўся выступіць у Санкт-Пецярбургу 10 і 11 кастрычніка, але абодва канцэрты адмянілі. Паводле «Коммерсанта», амерыканскі рэпер ужо атрымаў за іх каля 20 мільёнаў даляраў. І, імаверна, не верне гэтыя грошы.

Канье Уэст. Фота: Evan Agostini / Invision / AP, File

Амерыканскі рэпер Канье Уэст, вядомы таксама як Ye, атрымаў каля 20 мільёнаў долараў за два канцэрты ў Санкт-Пецярбургу. Пра гэта паведамляе «Коммерсантъ» са спасылкай на дзве крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй. Выступы мелі прайсці 10 і 11 кастрычніка на «Газпрам Арэне», але па невядомых прычынах былі адмененыя. Імаверна, іх не ўзгаднілі на самым версе.

Адзін з суразмоўцаў газеты ўдакладніў, што ўся сума не з’яўляецца асабістым заробкам музыканта.

«Гэта не чысты ганарар — з гэтых грошай аплачваюцца, напрыклад, паслугі яго персаналу», — сказаў ён.

Паводле другой крыніцы, Уэст, верагодна, не верне грошы за канцэрты, бо гэта не прадугледжана яго кантрактам.

Арганізатарам выступаў было маскоўскае агенцтва Say Agency. Яно абяцае пачаць вяртанне грошай за білеты 12 кастрычніка — пасля дат, на якія былі прызначаныя канцэрты. Пакупнікі ўжо падаюць пазовы з патрабаваннем вярнуць сродкі.

Кіраўніца агенцтва Ганна Субчава настойвае, што кампанія не парушыла «ніводнага закона». Паводле яе, канкурэнты стварылі хвалю негатыву вакол канцэртаў, а СМІ яе ўзмацнілі.

Прапагандысты на «Салаўёў Live» пасля навіны пра канцэрт Канье Уэста разнеслі «Газпрам»: «Цікава, калі гэты сорам спыніцца».

Каментары2

  • Слухачка
    08.10.2026
    Правільна, Канье, зьбядняй гэту краіну. Так і трэба
  • 1
    08.10.2026
    [Рэд. выдалена]

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць