Грамадства55

Стала вядомая новая пасада адстаўленага начальніка Маскоўскага РУУСа Мінска

Сяргей Варэйка пайшоў на павышэнне — будзе адказваць за разгоны мітынгаў па ўсёй Беларусі.

46‑гадовы палкоўнік Сяргей Варэйка ўзначаліў галоўнае ўпраўленне аховы правапарадку і прафілактыкі Міністэрства ўнутраных спраў. Днямі ён пакінуў пасаду начальніка Маскоўскага РУУС Мінска.

Упраўленне аховы правапарадку і прафілактыкі кааардынуе дзейнасць інспекцый па справах непаўналетніх, а таксама ўчастковых. Апроч таго, адказвае за масавыя мерапрыемствы.

Пасада начальніка вызвалілася пасля таго, як папярэдняга кіраўніка ўпраўлення Аляксандра Купчэню паставілі на чале Віцебскай абласной міліцыі. 

Сяргей Варэйка нарадзіўся ў 1980 годзе ў Клецку. Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію фізкультуры, пасля чаго вучыўся ў Мінскім вышэйшым каледжы МУС.

У 2004 працаваў у патрульна-паставой службе аховы метро, у 2004‑2008 і 2020‑2025 служыў у Маскоўскім РУУСе Мінска, у 2008‑2012 — у Першамайскім РУУСе, у 2012‑2020 — у Кастрычніцкім РУУСе, у 2020 — у Заводскім РУУСе.

У 2020‑м Варэйка шчыраваў падчас разгону пратэстаў. Тады ён быў намеснікам начальніка Заводскага РУУС Мінска. «Ён казаў, што калі б яго сын выйшаў на акцыю, то ён бы яго таксама збіў. А мы нічога не вартыя, мы ніхто і не маем правоў», — расказвалі студэнткі факультэта міжнародных эканамічных адносін БДЭУ, з якімі пасля жорсткага затрымання праводзіў «размову» Варэйка.

Каментары5

  • Тупой мусорок получил еще значок
    07.10.2026
    Эти существа, совершеннейшие не способные ни на что паразиты. По этому они так и дежатся за власть, тк следующим они будут не нужны а на гражданке они ничего не умеют их максимум это пес палкан на проходной или дворник (с натяжкой).
  • Bob Kostakis Sparta
    07.10.2026
    У́сіх знойдзем .
  • Вольга
    07.10.2026
    А дзе ж адказ зацікаўленай асобы - якая ўсіх нас "абязацельна прыўлячэ да ацвесцвіннасці сагласна паняццям лукаканцлагеру"? Здуўся штурмбанфюрэр адразу пасля прызначэння?

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Цапкала і Балкунец папрасілі Трампа, каб Літва не дэпартавала Карач і Скіндзерава30

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць