Культура2424

J:MOPС адмовіліся ад удзелу ў Рок-каранацыі

І гэта пры тым, што чыноўнікі Менгарвыканкаму далі дазвол на ўдзел у «Рок‑каранацыі» гуртоў з «чорнага» сьпісу.

Чыноўнікі Мінгарвыканкаму далі дазвол на ўдзел у «Рок‑каранацыі» гуртоў з «чорнага» спісу. Але як даведалася Еўрарадыё, адзін з галоўных прэтэндэнтаў на атрыманне кароны гурт J:MOPС адмовіліся браць удзел у імпрэзе. Без тлумачэнняў прычын.

У сераду арганізатары атрымалі ва ўпраўленні культуры Мінгарвыканкаму дазвол на правядзенне «Рок‑каранацыі». Чыноўнікі зацвердзілі праграму канцэрту цалкам. Па словах заснавальніка музычнага фэсту Юрыя Цыбіна, пытанняў наконт удзелу ў канцэрце гуртоў з «чорнага спісу» — «Крамы», N.R.M. і «Нейра Дзюбеля» — у чыноўнікаў не ўзнікла.

Юры Цыбін: «Нам не забаранілі ні адной групы. Усе, каго мы замовілі, усе засталіся там, у спісе».

Па словах заснавальніка імпрэзы, арганізатары паспелі ўжо перагаварыць з усімі запланаванымі гуртамі‑ўдзельнікамі і атрымалі ад іх пацверджанне на ўдзел. Акрамя J:MOPС.

Юры Цыбін: «Адзіны гурт, з якім мы пакуль што не дамовіліся, гэта гурт J:MOPС. Ёсць падазрэнне, што ён не возьме ўдзел у сёлетняй «Каранацыі» ў якасці выканаўцы. Усе астатнія гурты на сённяшні дзень пацвердзілі свой удзел у гэтым канцэрце».

Па яго слова, «морсы» патлумачылі свой адказ тым, што нібыта менавіта ў гэты час будуць выступаць дзесьці за межамі Беларусі. Еўрарадыё звязалася з гітарыстам гурта Раманам Арловым. Але атрымаць хоць колькі‑небудзь уцямную інфармацыю ад яго апынулася вельмі складана.

Раман Арлоў: «Ведаеце, я без каментароў толькі магу пакінуць гэта пытанне. Справа ў тым, што не я прымаю гэта рашэнне. Я мог бы сказаць вам штосьці асобна, але гэта будзе не вельмі карпаратыўна. І ўвогуле, нават гэтага я не казаў».

Еўрарадыё не ўдалося высветліць нават яго прыватнае стаўленне да «Рок‑каранацыі» як з’явы ў музычным жыцці Беларусі.

Раман Арлоў: «Я б не хацеў, каб вы ад мяне пісалі хоць нейкі тэкст. Калі вы не будзеце даваць гэты тэкст… Але ж вы ўсё адно будзеце! Таму я нічога казаць не буду. Нуль кілабайт інфармацыі».

Але як Еўрарадыё стала вядома з іншых дасведчаных крыніц, адмова ўдзельнічаць у «Рок‑каранацыі» ніякім чынам не звязаная з замежнымі гастролямі J:MOPС. Справа ў тым, што 25 лютага вакаліст гурта з’язджае на адпачынак у Чэхію. Вось і ўвесь сакрэт.

Па словах заснавальніка «Каранацыі» Юрыя Цыбіна, арганізатары не будуць крыўдаваць на «морсаў», калі яны не выступяць на канцэрце. Нават узнагароды не пазбавяць. Калі J:MOPС яе атрымаюць.

Юры Цыбін: «Гэта ніяк не будзе ўплываць на вынікі. Калі яны атрымаюць нейкі прыз, я прапаную кіраўнікам гурта, мэнэджэрам, каб яны папрысутнічалі на «Каранацыі» і атрымалі той прыз».

Арганізатары, па яго словах, абяцаюць гледачам сапраўднае музычнае шоў высокага ўзроўню. Зараз усе намаганні накіраваныя менавіта на гэта.

Юры Цыбін: «Над гэтым зараз і працуем — каб усё адпавядала вышэйшаму ўзроўню. І мы павінны даказаць, што зробім гэта. Незалежна ад таго, хто нам дапамагае, хто не дапамагае. Мы паспрабуем зрабіць класны канцэрт».

Па большасці намінацый журы ўжо вызначыла галоўных прэтэндэнтаў. Сюрпрызаў там няма. Як і прадказаваў заснавальнік «Рок‑каранацыі» ў мінулым рэпартажы Еўрарадыё, у асноўным там прадстаўленыя генералы айчыннага рок‑н‑ролу. Але адзін сюрпрыз, кажа, усё ж такі будзе. Гэта — хто атрымае Рок‑карону 2007 года.

Юры Цыбін: «Галоўны сюрпрыз у тым, што на сённяшні дзень я не ведаю, хто атрымае галоўную Рок‑карону. На ўсіх мінулых «Каранацыях» я гэта ведаў, а сёлета не ведаю».

Зьміцер Панямонаў, Эўрарадыё

Каментары24

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС18

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Японскаму дзядулю дапамаглі стаць зоркай інстаграма нядружныя каты

Раскошнага іранскага самалёта, які ўзяўся лётаць з Тэгерана ў Мінск, хапіла толькі на чатыры рэйсы туды-назад4

Загінуў генерал, якому толькі паўмесяца таму далі Героя Расіі. Гэты 17‑ы забіты расійскі генерал. Украіна не страціла ніводнага 11

Нафтавікі ЗША папярэдзілі, што механізмы стрымлівання сусветнага паліўнага крызісу вычарпаныя10

У Докшыцкім раёне загінула 22‑гадовая мадэль з Санкт-Пецярбурга8

З самаробным чоўнам, гусямі і зёлкамі замест лекаў. Як жыве сапраўдны палескі рабінзон4

У Ізраілі пры дапамозе сакрэтнай агенткі выкрылі сетку, якая ўцягвала беларусак у прастытуцыю3

У Польшчы беларуска на квадрацыкле сарвалася з абрыву ў Віслу4

Беларускія футбольныя каманды збіраюцца гуляць у чэмпіянаце Расіі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС18

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць