Літаратура44

Павал Касцюкевіч. Як гэта робіцца ў Беларусі

Гумарэска.

Таня, кіраўнічка незалежнай «Арт-мансарды» суворым культурніцкім ківам павабіла свайго арт-дырэктара, Пецю. Маўляў, хадзем, Пецечка, курнем па справе. На ганку «Мансарды» азірнулася, і ніяк не змягчыўшы суворасці, паведаміла:

— Слухай, Зміцер Вайцюшкевіч заўтра хоча ў нас прэзентаваць новы альбом на словы Някляева. Як выкручвацца будзем, каб і канцэрт, і нас не забаранілі?

— Ды прасцей простага! — адказаў Пеця і таксама акінуў наваколле цягучым позіркам. — Уваход — бясплатны, іначай падатковая за храпы ўхопіць. А так хоць грошай не заробім, дык прынамсі канцэрт будзе. Потым, слова «канцэрт» у абвестцы мяняем на «творчы вечар» — і дазволаў на канцэрт у Мінкульце, ідэалагічцы і выканкаме браць не трэба.

— А як простыя меламаны павінны зразумець, што артыст не анекдоты травіць будзе, а песні спяваць?

— Ну, Госпадзе, Танечка, элементарна, напішам «Творчы вечар са спеваком».

— Ад твайго «спевака» канцэртам за кіламетр тхне, Пецечка… Ніякіх «спевакоў» і «спяваць»! Стоп, хвілінку… Змітром Вайцюшкевічам? Ты толькі што сказаў «Змітром Вайцюшкевічам»? Ты, Пецечка, здурнеў ці што?!

— Вой, праўда, Вайцюшкевіча я і не заўважыў… Мяне яшчэ да таго, на слове «канцэрт» пераклініла.

— І я неяк не фільтранула. Дык вось, ты ж ведаеш, Вайцюшкевіч у «спісах». Пазначым Вайцюшкевіча — прыцягнуцца сантэхнік з эпідэмстанцыяй і знойдуць у нашым чайніку аварыйную ўцечку мікробаў, несумяшчальную з функцыянаваннем аб’екта культуры. Таму, Пецечка, ніякага Вайцюшкевіча на афішы!

— А як гэта — афіша без імені?

— Ты што, першы год замужам? Замест імені здымак павесім. «Творчы вечар» і фотка артыста.

— Усё роўна забароняць, Танечка. Памятаеш, Толік з «Рок-хостэла», — нагадваю, з зачыненага рэспубліканскай камісіяй па маралі «Рок-хостэла», — павесіў афішу N.R.M. без назвы гурту, зафоткаўшы рокерам толькі ногі?

— Бяда-гора! Слухай, а калі мы Вайцюшкевіча падамо без імені і нават без фоткі? Толькі апішам яго слоўны партрэт?

— Гэта як?

— Ну, «запрашаем на творчы вечар з вядомым мужчынам, 37—42 гадоў, ён такі з гітарай… там… з лёгкай няголенасцю, чарнявы… надзвычайныя вакальныя дадзеныя…» Неяк так.

— Гучыць як абвестка з сайту знаёмстваў. Думаеш, меламаны, якія будуць чытаць афішу, зразумеюць, каго мы канкрэтна запрашаем?

— Тады пералічым яго хіты, дасягненні. «Запрашаем… з гітарай, чарнявы, яго былая жонка — фолк-спявачка, яны яшчэ ў адным вядомым супольным альбоме, — не будзем называць якім, — спявалі аб Заходняй Беларусі пад палякамі».

— Ты глузданулася, Танечка?! Візіту пажарнікаў-беспрадзельшчыкаў у «Мансарду» хочаш, як мінулым разам? Якая «Заходняя Беларусь»? Пад якімі «палякамі»?! І яшчэ «спяваюць»?

Колькі можна з языка не спускаць гэтыя наскрозь забароненыя словы! Хочаш, каб гэтым разам эмэнэснікі абавязалі нас купіць асабістую пажарную машыну разам з экіпажам на поўным утрыманні?!

— Добра, ціха, падсумоўваю…

— І пра песні на словы Някляева — ні-ні!

— Ага. Дык вось, разам выходзіць:

«Арт-мансарда» запрашае! Творчы вечар з нежанатым на першай фолк-жонцы брунэтам, які ў супольным праекце рытмічным голасам распавёў пра Гродненскую і Брэсцкую вобласць у складзе адной усходнееўрапейскай краіны, а цяпер пры дапамозе музычных сродкаў прачытае новыя вершы на словы чалавека з народа».

— «Прачытае вершы на словы чалавека з народа»? Ты хоць зразумела, што толькі што сказала, Танечка?

— Дык, можа, лепей «прачытае вершы на словы народа»? Для меламанаў, каб прасцей?

— Не, Танечка, усю фразу мяняць трэба! Бо гэта чыстай вады падстава.

Лепей так — «Разведзены брунет згатуе анчоўсы на заказ кліентаў».

— Ты, Пецечка, геній! Недарэмна я цябе з «Муз-шуфлядкі» перавабіла.

* * *

Назаўтра на навінных сайтах красавалася такая абвестка:

«Меламаны!

Ну, вы самі ўсё разумееце.

Пачатак а 19».

Каментары4

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»12

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Усе навіны →
Усе навіны

Мацкевіч лічыць, што Офіс Ціханоўскай падарваў свой аўтарытэт тым, што не ўдзельнічаў у яго гульні33

ЗША ўвялі санкцыі супраць беларуса — Махамеда Алі Талібава4

Коля Лукашэнка сядзеў побач з бацькам і Пуціным на Краснай плошчы21

352 тысячы загінулых расійскіх вайскоўцаў — новая ацэнка страт за чатыры гады поўнамаштабнай вайны10

Аўтобусны перавозчык рэкламуе туры з Мінска ў Крым з прыемнай зніжкай. Каментатары ацанілі3

Ціханоўская: Сэнс сённяшняй даты не ў парадах і вайсковай тэхніцы на вуліцах10

Хакеры з Беларусі ўзламалі сетку польскіх медлабараторый2

Новая мода — «вушы эльфа». Што гэтае такое, як выглядае і як таго дасягнуць3

Трамп выказаў гатоўнасць накіраваць дэлегацыю ў Маскву для перамоваў па Украіне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»12

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць