Культура3737

Пісьменнік Юрый Станкевіч выходзіць з ПЭН-цэнтра

Пра гэта ён напісаў у лісце, які атрымала «Наша Ніва».

«Я не з крыўдлівых людзей, даводзілася знаходзіцца ў розных сітуацыях, ведаю збольшага кошт жыцця, імкнуся пазбягаць усялякіх гучных, пафасных заяў. Таму спакойна патлумачу сваё рашэнне выйсці з сябраў ПЭН-цэнтра, — піша Станкевіч. — Я прыняты туды у канцы 90-х. Білет падпісаны Васілём Быкавым, які быў старшынёй. ПЭНам кіравалі Карлас Шэрман, Адам Мальдзіс. Пры іх арганізацыя імкнулася прытрымлівацца пісьменніцкага праваабарончага кірунку і нацыянальнай ідэі.

А потым прыйшлі «эпігоны», набылі сяброўства выпадковыя і невыпадковыя людзі, і наступіла непазбежнае. Тое, што адбылося раней з «Крыніцай», Саюзам пісьменнікаў, шэрагам выданняў. Каркас ПЭНа быццам застаўся, а змест змяніўся», — піша Станкевіч.

«Думка аб выхадзе спела даўно, — піша ён. — Днямі кропля перапоўніла шклянку. Мова пра «дыскрымінацыю рускамоўных літаратараў». Хачу спытаць: калі цяпер у суседняй краіне льецца кроў і гінуць, у тым ліку за сваю родную мову, тысячы змагароў — навошта вы балбочаце пра нейкую «дыскрымінацыю»?

«Двое-трое чалавек вызначылі кланчык, займаюцца самарэкламай, літвандроўкамі па замежжах, цынічна ігнаруючы інтарэсы шараговых сябраў ПЭНа», — крыўдуе Станкевіч.

«Але няхай. Усё гэта часам нават смешна. Не смешна толькі, калі праявілася сутнасць з агучваннем міфічнай «дыскрымінацыі рускамоўных пісьменнікаў». Гэта ў цяперашніх варунках горш і небяспечней за звычайную дурноту.

Са свайго сціплага погляду лічу, што заставацца далей сябрам ПЭН-цэнтра немэтазгодна», — падсумоўвае ён.

Юрый Станкевіч набыў вядомасць сваёй аповесцю «Любіць ноч — права пацукоў». Па прафесіі ён доктар, жыве ў Барысаве.

Каментары37

Цяпер чытаюць

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Цвет Алоэ»4

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Цвет Алоэ»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я па-ранейшаму кладуся ў ложак са сваім мужам». Маргарыта Сіманьян трымае прах Тыграна Кеасаяна на тумбачцы каля ложка14

Расіянка апублікавала ў Threads рэцэпт «самых смачных» беларускіх дранікаў. Беларусы ў шоку12

Польская падатковая інспекцыя накіравала беларусу ліст на мінскі адрас11

Супрацоўнік БНБК на вачах у Лукашэнкі пакаштаваў корм для рыбы, каб выратаваць рэпутацыю прадпрыемства ВІДЭА12

На станцыі метро «Уручча» памёр мужчына1

Колькі каштуе зняць жыллё на майскія ў Мінску, Гродне і Брэсце, куды прыедзе шмат расіян?5

Нечаканай зоркай трэдс стаў віцебскі майстар па паклейцы шпалер

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй28

Што паглядзець і пакаштаваць у Лісабоне — захоўвайце парады

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Цвет Алоэ»4

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Цвет Алоэ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць