Здарэнні1212

Рабавалі і збівалі да смерці: яшчэ двум злачынцам пагражае смяротнае пакаранне

Упраўленне Следчага камітэта па Віцебскай вобласці скончыла расследаванне разбойных нападаў у Бешанковіцкім і Віцебскім раёнах.

Злачынствы былі здзейсненыя яшчэ мінулым летам. У ліпені ў адзін з дамоў вёскі Берасні Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці ўварваліся двое невядомых у масках з прарэзамі для вачэй і рота. З дапамогай ці то палак, ці то біт яны збілі гаспадароў, мужа і жонку, і звязалі іх. Пасля чаго злачынцы скралі 1 млн рублёў, ювелірныя ўпрыгажэнні і сышлі. У выніку нападу жанчына доўгі час знаходзілася на лячэнні, а яе муж памёр у бальніцы.

Гэтая справа неадкладна было пастаўлена на асабісты кантроль начальніка ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці.

Але ўжо праз тыдзень аналагічнае злачынства было зарэгістравана ў вёсцы Падлазнікі Віцебскага раёна. Ізноў двое невядомых у масках з драўлянымі палкамі ў руках праніклі ў дом, дзе жыла сямейная пара. Па інфармацыі Следчага камітэту, там рабаўнікі скралі не менш за 300 000 беларускіх рублёў, залатыя ўпрыгажэнні і мабільнік. Гаспадара дома збілі так, што ён праз тыдзень сканаў.

Але хутка затрымалі дваіх падазраваных: двое мужчын, 1973 і 1976 года нараджэння, якія раней сумесна адбывалі пакаранне ў папраўчай установе. Абодва раней былі неаднаразова судзімыя за ўчыненне карыслівых злачынстваў. У момант затрымання ў асабістых рэчах падазраваных знайшлі рэчы пацярпелых.

Следствам было ўстаноўлена, што абвінавачаныя перад учыненнем злачынства выраблялі цэлы комплекс падрыхтоўчых мерапрыемстваў: выраблялі з дрэва прылады злачынства, майстравалі прадметы маскіроўкі, шукалі дамы, у якіх, на іх думку, маглі быць значныя грашовыя сродкі. Пры гэтым у абодвух выпадках абвінавачаныя памыліліся ў сваіх здагадках і здзейснілі напады на сямейныя пары сярэдняга дастатку. А ў моманты здзяйснення злачынстваў абодва абвінавачаных былі п’яныя.

«У цяперашні час па крымінальнай справе завершаны ўвесь комплекс следчых дзеянняў. Сабрана дастатковая колькасць доказаў, якія пацвярджаюць карыслівы матыў здзяйснення злачынства. У рамках расследавання праведзена больш за 30 экспертных даследаванняў, у тым ліку судова-псіхіятрычная экспертыза, па выніках якой абвінавачаныя асобы з'яўляюцца ў стане свядомасці», паведамляе прэс-служба Следчага Камітэту РБ.

З моманту затрымання па цяперашні час абвінавачаныя ўтрымліваюцца па вартай. У цяперашні час крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

Дзеянні абвінавачаных кваліфікаваныя па прыкметах складаў злачынстваў, прадугледжаных п.п. 6, 12, 15, 16 ч.2 арт.139 (забойства, спалучанае з разбоем, здзейсненае групай асобаў з асаблівай жорсткасцю), ч.3 арт.207 (разбой, здзейснены з прычыненнем цяжкага цялеснага пашкоджання) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Прычым,артыкул за забойства прадугледжвае вельмі сур’ёзнае пакаранне, ад 8 гадоў да пажыццёвага зняволення, ці нават смяротнага пакарання.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў27

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Былога прэм'ера Венгрыі Орбана могуць прыстроіць на працу ў ААН1

На «Мазырсолі» пахваліліся, што амаль цалкам звялі курэнне сярод супрацоўнікаў2

Грамадзянін Беларусі адсядзеў у Расіі 12 гадоў за забойства. А калі сталі яго дэпартаваць, аказалася, што ён не грамадзянін Беларусі4

У Турцыі затануў турыстычны карабель, на якім плылі 110 пасажыраў

Дуа Ліпа і Калум Тэрнер ажэняцца на наступным тыдні. Вяселле будзе казачным

Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой19

У Расіі назвалі цэны на новыя «Волгі». Ці варта чакаць іх у Беларусі і што гэта наогул за аўто?10

Федэральны суддзя пастанавіў прыбраць імя Трампа з фасада Кенэдзі-цэнтра ў Вашынгтоне1

У Мінску ўшанавалі памяць загінулых на Нямізе 27 гадоў таму5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў27

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць