Эканоміка11

Мясніковіч: У кіраўнікоў некаторых прадпрыемстваў прысутнічаюць утрыманскія настроі

У кіраўнікоў некаторых прадпрыемстваў і галін беларускай эканомікі прысутнічаюць пэўныя ўтрыманскія настроі. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч, які ўзначальвае маніторынгавую групу, што займаецца выпрацоўкай прапаноў па актуальных праблемных пытаннях у эканоміцы і вытворчай сферы.

«У кіраўнікоў шэрага прадпрыемстваў і нават галін прысутнічаюць пэўныя ўтрыманскія настроі, што нехта павінен даць, вырашыць, дапамагчы і гэтак далей. А ў першую чаргу трэба разлічваць на ўласныя сілы», — заявіў Міхаіл Мясніковіч.

У якасці прыкладу ён прывёў сітуацыю ў аграпрамысловым комплексе, адносна якога ў цэлым у Беларусі выбудавана неабходная сістэма падтрымкі. «Але недастаткова актыўныя нашы сельгасвытворцы, каб паспяхова рэалізоўваць вырабленую прадукцыю», — сказаў старшыня Савета Рэспублікі. Паводле яго даных, па шэрагу пазіцый у сістэме беларускіх АПК сабраліся істотныя запасы гатовай прадукцыі.

«Неабходна гнутка працаваць з цэнамі і рынкамі. Так, расійскі рынак для нас прэміяльны, але не трэба забываць аб вялікім кітайскім рынку, дзе, можа, даходнасць некалькі ніжэйшая, але аб'ёмы продажаў могуць быць значна вышэйшыя. І трэба мець на ўвазе, што тая ж Расія значна нарошчвае аб'ёмы вытворчасці ўласных прадуктаў харчавання, — сказаў Міхаіл Мясніковіч. — Тое, што патрабуе прэзідэнт па дыверсіфікацыі рынкаў, датычыцца не толькі ўрада або маніторынгавай групы. У першую чаргу за стан спраў павінен несці адказнасць кіраўнік прадпрыемства».

Разам з тым Міхаіл Мясніковіч канстатаваў, што прадпрыемствы ў сваёй рабоце, у тым ліку пры рэалізацыі бізнес-планаў па мадэрнізацыі, сутыкнуліся з шэрагам аб'ектыўных цяжкасцей у выглядзе знешніх фактараў.

«Сітуацыя змянілася настолькі радыкальна, што гэтыя бізнес-разлікі сталі неактуальнымі. Хто мог падумаць, што цэны на нафту ўпадуць у два з лішнім разы або дэвальвацыя расійскага рубля будзе 100 працэнтаў? Нават павялічваючы экспарт у трэція краіны, мы не можам перакрыць недабор на тых рынках, якія склаліся традыцыйна, у першую чаргу па расійскім рынку», — канстатаваў Міхаіл Мясніковіч.

«Таму я сёння дакладваў пэўныя меркаванні па валютнай палітыцы. Тут трэба разумець, што фінансавы рынак павінен абслугоўваць эканоміку, а не эканоміка павінна абслугоўваць фінансы. Ад здароўя «крывяноснай сістэмы» залежыць тое, як будзе развівацца эканоміка. Безумоўна, калі недасканалая або патрабуе пэўных рашэнняў грашова-крэдытнай палітыка, то эканоміка гэтыя пытанні самастойна не вырашыць», — лічыць старшыня Савета Рэспублікі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ7

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ

Усе навіны →
Усе навіны

Дарога дадому, якая пакуль вядзе праз фронт. У Кіева-Пячэрскай лаўры паказваюць гісторыю Палка Каліноўскага3

«Знаёмы паглядзеў на мяне як на НЛА». Якім Анджэй Пачобут пабачыў Гродна ФОТЫ6

Гродзенскі біскуп сыграў на барабанах на каталіцкім фестывалі моладзі3

Як за дзесяцігоддзе Швецыя амаль закрыла дзверы для мігрантаў9

Расія і Украіна абмяняліся ўдарамі па энергааб’ектах пасля слоў Трампа пра энергетычнае перамір’е9

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна4

Анжаліка Борыс: Пачобута паўсюль прымалі як героя9

Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну6

УСУ атакавалі Растоўскую, Самарскую і Варонежскую вобласці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ7

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць