Навука і тэхналогіі

У Стэнфардзе вынайшлі батарэю, што дазволіць зарадзіць смартфон за хвіліну

А яшчэ яна гнецца і не загараецца.

Даследчыкі Стэнфардскага ўніверсітэта (ЗША) прэзентавалі тэхналогію алюмініевай батарэі з надзвычай высокай хуткасцю падзарадкі. Распрацоўшчыкі вераць, што яна здолее замяніць сённяшнія літый-іонныя акумулятары смартфонаў і ноўтбукаў.

У адрозненне ад папярэдніх распрацовак алюмініевых акумулятараў, што маглі вытрываць каля 100 цыклаў разрадкі-зарадкі, стэнфардскія «перажывуць» 7500 цыклаў.

Г.зн. у 7,5 разу болей за сучасныя літый-іонныя акумулятары.

Праўда, пакуль прататып алюмініевага акумулятара здольны вытрымліваць напружанне ў 2 В (супраць 3,6 В у літый-іонных) і магутнасць толькі ў 40 Вт на кілаграм (супраць 100-200 Вт на кг ў літый-іонных). Але навукоўцы спадзяюцца палепшыць паказнікі.

Сярод плюсаў алюмініевых акамулятараў не толькі звышвысокая хуткасць зарадкі, але і гнуткасць ды надзвычайная бяспечнасць. Такія акумулятары не нагрэюцца ды запаляцца пры дэфармацыі — іх можна хоць прасвідраваць.

***

Рэвалюцыю ў акумулятарах абяцаюць ужо не першы дзясятак год. Сярод апошніх распрацовак — прататып біябатарэі з наначасцінкамі, што можа зараджацца за 30 секундаў і гелевая батарэя з дыяксідам тытану, што падзарадзіцца да 70% за дзве хвіліны. Вытворчасць абодвух гаданых прататыпаў абяцаюць наладзіць у 2016-м.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў13

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам на лясной паляне нечакана зацвілі сланечнікі1

У Гродне ёсць незвычайнае кафэ, дзе пасаду дырэктара займае кот Туман1

Нетаньяху заблакаваў перадачу Украіне сістэм «Жалезны купал», хоць ЗША былі гатовыя заплаціць13

На таргі трапіла стогадовая сядзіба з калонамі і паркам. Яе нават не трэба аднаўляць8

На Зямлі зафіксавалі самую нізкую тэмпературу за апошнія 14 гадоў

У Днепрапятроўскай вобласці расійскі дрон трапіў у маршрутку з людзьмі

У пакістанскіх гарах загінула сусветная легенда альпінізму. Як гэта адбылося2

У мінскім «Еўраопце» заўважылі электронныя цэннікі4

У Аўстраліі вярнулі кнігу ў бібліятэку праз 150 гадоў пасля таго, як яе адтуль узялі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў13

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць