Культура11

Новы нумар «ARCHE» — «Аршанская бітва»

Выйшаў з друку доўгачаканы нумар «ARCHE», прысьвечаны Бітве пад Оршай.

Сёння нарэшце выйшаў з друку нумар № 12 за 2014 «Бітва пад Оршай: месца памяці і канфлікт інтэрпрэтацый». Вялікая затрымка з выхадам гэтага нумару паказвае ў першую чаргу, колькі высілкаў рэдакцыі давялося прыкласці, каб ён пабачыў свет. У выніку атрымалася публікацыя больш чым на 750 старонак з 68 старонкамі каляровага друку, якая прэзентуе самы грунтоўны на сёння набор навуковых ведаў на беларускай мове аб перадгісторыі Аршанскай бітвы, а таксама пра абставіны і хаду самой сечы, яе вынікі і значэнне для гісторыі Беларусі і Еўропы. У нумары – больш за два дзясяткі тэкстаў гісторыкаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы і Польшчы.

Чаму бітва пад Оршай так важная для нас? Як слушна піша з адным артыкулаў нумару гісторык Генадзь Сагановіч, «бітва пад Оршай сталася нарожным каменем у выбудове сучаснай беларускай ідэнтычнасці». Спрабуючы стлуміць умацаванне нацыянальнай ідэнтычнасці ў краіне, лукашэнкаўскі рэжым адкрыта забараняе беларусам памятаць пра гэтую лёсавызначальную геапалітычную падзею пачатку XVI ст., адным з вынікаў з якой было ўсталяванне адносна стабільнай усходняй мяжы паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай, якая праіснавала больш за паўтысячу гадоў і цяпер збольшага адпавядае мяжы паміж Беларуссю і Расіяй. 

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

Выданне можна замовіць, даслаўшы электронны ліст на адрас [email protected]. Цана (з улікам дастаўкі) — 99 тыс. рублёў.

Замаўляючы выданне, у полі «Тэма» трэба пазначыць «Бітва пад Оршай», а ў лісце падаць свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозвішча і ініцыялы, тэлефон для камунікацыі.

Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць