Спорт

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па футзале заклікае заўзятараў прыйсці сёння на чвэрцьфінал з Парагваем

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па футзале Сяргей Сафонаў перад сённяшнім чвэрцьфіналам з Парагваем вельмі разлічвае на падтрымку балельшчыкаў, а таксама на дапамогу медыкаў.

Пра гэта ён паведаміў карэспандэнту БелТА за суткі да сустрэчы з парагвайцы.

Калі з заўзятарамі ўсё зразумела — яны і да гэтага выдатна натхнялі беларусаў на добрую гульню, то медыкі выйшлі на першы план пасля сустрэч групавога раўнда. Па словах трэнера, у камандзе шмат траўмаваных, прычым у некаторых гульцоў пашкоджанні настолькі сур'ёзныя, што іх удзел у сённяшнім архіважна паядынку ўсё яшчэ пад вялікім пытаннем. Аднак, нягледзячы на ўсе праблемныя пытанні, задача ў яго падапечных застаецца ранейшай — барацьба за перамогу ў кожным канкрэтным паядынку, незалежна ад класа суперніка.

Настаўнік таксама нагадаў, што на мінулым чэмпіянаце свету ў Калумбіі ў 2011 годзе зборная Беларусі ў чвэрцьфінале сустракалася менавіта з Парагваем і саступіла з лікам 2:3, так што зараз прыйшоў час рэваншу. Зборная Парагвая на ЧС-2011 дайшла да фіналу, дзе саступіла гаспадарам турніру калумбійцам з лікам 2:8.

Зборная Беларусі ў папярэдняй групе А чэмпіянату свету-2015 спачатку адолела каманду Бразіліі - 2:1, саступіла уругвайцам - 2:3, а потым узяла верх над аўстралійцамі - 2:1.

На цяперашнім планетарным форуме беларускія футзалісты паўтарылі свой лепшы вынік сусветных першынстваў - да гэта яны тройчы гулялі ў чвэрцьфінале (1997, 2000, 2011), але пакуль ні разу не змаглі пераадолець гэты бар'ер.

Паядынак зборных Беларусі і Парагвая пройдзе на пляцоўцы сталічнага Палаца спорту і будзе паказаны ў прамым эфіры тэлеканала «Беларусь 2» пачынаючы з 20.10.

Двума гадзінамі раней там жа згуляюць каманды Уругвая і Бельгіі (прамая трансляцыя на тэлеканале «Беларусь 5»).

Два матчы за выхад у паўфінал адбудуцца на пляцоўцы брэсцкага спарткомплексу «Вікторыя»: Калумбія — Расія (19.00), Аргенціна — Чэхія (21.00).

Каментары

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі32

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Усе навіны →
Усе навіны

Ганна Златкоўская і яе сям'я больш за суткі правялі ў венскім аэрапорце. Ці заплацяць ім кампенсацыю?6

Маркава зноў спыталі, ці плануе Мінінфарм пашыраць беларускую мову на тэлебачанні26

Найгоршае месца для захоўванне ровараў у Мінску ФОТАФАКТ2

У Мінску затрымлівалі ўсю сям’ю выдаўцоў Багдановічаў1

Гэтай ноччу розніца тэмператур складала амаль 20 градусаў

Лукашэнка анансаваў праверку «ўсіх людзей у пагонах» на прафпрыдатнасць25

Севярынец: У адміністрацыі СІЗА перакошвала твары ад адной згадкі прозвішча Ціханоўскага12

Як украінскае збожжа знікае з акупаваных тэрыторый і якую ролю ў схеме грае Беларусь. Расказвае «Белпол»1

Былы палітвязень Сяргей Іванцоў: Я прачынаўся ад грукатання ўласных касцей 

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі32

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць