Гісторыя88

Аляксандру Надсану прапаноўвалі дэсантавацца ў Беларусь разам з Філістовічам і Вострыкавым, ён адмовіўся

Свой самы вялікі выбар будучы духоўны лідар беларусаў свету зрабіў у пачатку 1950-х. Амерыканцы прапаноўвалі яму дэсантавацца ў Беларусь і ўзяць удзел у збройнай барацьбе супраць саветаў.

Яны падбівалі на тое многіх гарачых юнакоў, што марылі пра вызваленне радзімы з-пад савецкага ярма. Янка Філістовіч, Цімох Вострыкаў, іншыя паддаліся агітацыі і паляцелі. Усе ведаюць, што з імі сталася.

Гэта была супольная аперацыя амерыканскіх і брытанскіх спецслужбаў. З брытанскага боку інфармацыя пра яе праходзіла праз Кіма Філбі — зорнага агента савецкай разведкі. Таму саветы загадзя ведалі, каго і куды будуць скідаць з самалёта. І захаваліся ўспаміны Вострыкава.

«Прызямліўся ў Налібоцкай пушчы. Схаваў парашут. Мяне інструктавалі, што месца глухое, ажно раптам — тут грыбнік і там ізноў грыбнік…» Вострыкаву далі магчымасць пабываць у Мінску й Вільні. Хацелі пабачыць, да каго ён пойдзе.

Надсан, як сам прызнаваўся, бачыў марнасць такога шляху. Надсан ціха, мусіць, да канца адчуваў боль страты сяброў, прызнаваўся, што не мог дараваць Барысу Рагулю, які дапамагаў амерыканцам вербаваць юнакоў, гэтае «расстралянае пакаленне».

Колькі яны маглі б зрабіць, калі засталіся жывыя…

Сам Надсан выбраў іншы шлях. Ён скончыў матэматычны факультэт Лонданскага ўніверсітэта. І ўвосень 1953 года паехаў вучыцца ў Грэцкую калегію ў Рыме, каб служыць свайму народу духоўна.

«Кніга псалмоў, — сказаў ён мне ў часе апошняй нашай размовы, пасля традыцыйных роспытаў наконт таго, што робіцца ў «Нашай Ніве», — гэта ўжо мая апошняя справа ў жыцці», — без суму сказаў ён.

Памяць яму пачала здраджваць толькі ў апошні год вельмі плённага жыцця. 

Гэта быў унікальны чалавек, святы і мудры, рэдкаснай маральнай сілы. Святы чалавек.

Аднойчы «Наша Ніва» рызыкоўна параўнала яго з Далай-Ламам. Ён, уніяцкі святар, не пакрыўдзіўся, толькі пасмяяўся. Ён умеў з гумарам успрымаць свет. Хоць у сваім жыцці ён не раз глядзеў у вочы смерці.

«Нашу Ніву» ён чытаў да апошняга. Бо Беларуссю ён жыў. Служыў Богу і Беларусі. Ехаў у кожны куток свету, калі людзі яго запрашалі як святара. Аддаваў апошняе, каб купіць старую беларускую кнігу для бібліятэкі. Прымаў кожнага з Беларусі ў сваім лонданскім доме.

Ён сказаў: «Я зрабіў што мог, далей вы старайцеся».

Каментары8

Цяпер чытаюць

Місію дэмакратычных сілаў Беларусі ва Украіне ўзначаліла Вольга Зазулінская7

Місію дэмакратычных сілаў Беларусі ва Украіне ўзначаліла Вольга Зазулінская

Усе навіны →
Усе навіны

Севярынец: Калі беларус з беларусам не будзе размаўляць па-беларуску — Беларусі не будзе43

Казка ад Сяргея Ціханоўскага з'явілася на ютуб-канале Акадэміі кіравання9

На канферэнцыі «Новая Беларусь» выступілі Ціханоўская і Бяляцкі. Распачаліся дэбаты. Ідзе анлайн-трансляцыя3

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»38

Дыджэі гралі проста з фуры. Вось як прайшла гучная вечарынка каля Нацыянальнай бібліятэкі2

КНДР зарабіла дзясяткі мільярдаў даляраў на вайне Расіі супраць Украіны4

DDoS-атака ідзе на сайты адразу некалькіх беларускіх СМІ. Магчыма, яна звязаная з шостай гадавінай народнага ўздыму 2020‑га і канферэнцыяй «Новая Беларусь», што адкрылася сёння6

У Мінску жорстка пакаралі забойцаў кіргізскага крымінальнага аўтарытэта

Загінула 18‑гадовая Кацярына Садоўская, дачка маладзечанскай актывісткі Алесі Садоўскай6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Місію дэмакратычных сілаў Беларусі ва Украіне ўзначаліла Вольга Зазулінская7

Місію дэмакратычных сілаў Беларусі ва Украіне ўзначаліла Вольга Зазулінская

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць