Свет3737

Украінскія вайскоўцы спрабавалі раззброіць «Правы сектар»

У аўторак вайскоўцы 25-й і 95-й брыгадаў Узброеных сіл Украіны заблакавалі базу Добраахвотніцкага украінскага корпуса «Правы сектар» і паспрабавалі раззброіць байцоў. паведаміў лідар ПС і дэпутат Вярхоўнай Рады Дзмітрый Яраш.

«Наша база была блакавана без ніякіх папярэджанняў падраздзяленнямі дэсантнікаў 25-й і 95-й брыгад, разам з бранятэхнікай і цяжкім узброенням былі выстаўленыя блокпасты маладых, толькі што мабілізаваных жаўнераў. Яны спынілі адну з нашых машын і патрабавалі ад байцоў здаць зброю», — сказаў Яраш.

«Я даў загад усім падпраздзяленням Правага сектара зброю не здаваць. Нам ніхто не можа забараніць абараняць нашу зямлю і біцца з расійскімі агрэсарамі. Але і не паддавацца на правакацыі», дадаў ён.

Яраш паведаміў, што звязаўся з камандваннем дэсантнікаў, побач з якімі ПС ваяваў апошні год.

«Баявыя камандзіры гарантавалі мне, што яны не павернуць зброю супраць сваіх братоў з «Правага сектара», — сказаў ён.

«Шчыра дзякую Братам па зброі — Дэсантнікам — за разуменне сітуацыі. Незважаючы на жаданне многіх ворагаў Украіны сутыкнуць добраахвотнікаў і армейцаў, упэўнены, што ў іх нічога не выйдзе», - напісаў таксама Яраш у сваім блогу ў Facebook

Каментары37

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць