Эканоміка

Трэйдары «Беларуськалія» і «Уралкалія» губляюць прыбытак

ААТ «Беларуская калійная кампанія» (БКК), эксклюзіўны трэйдар беларускага вытворцы калійных угнаенняў «Беларуськалій», апублікавала фінансавыя вынікі працы за 2014. Выручка ад рэалізацыі за 2014 павялічылася ў 63 разы, да 22 трлн 849 млн беларускіх рублёў, чысты прыбытак у беларускіх рублях таксама паказаў вялікі рост у 12,4% — з 5,25 да 5,88 млрд.

Аднак падстаў для аптымізму у найбуйнейшага пастаўшчыка валютнай выручкі ў беларускі бюджэт насамрэч мала, піша Expert Online.

Бо год назад адзін даляр каштаваў 9 945 беларускіх рублёў, а сёння — 14240. Калі пералічыць прыбытак калійнага трэйдара ў далярах, то ў 2013 годзе выходзіць $528,3 тысячы, а ў 2014-м — $ 403,8 тыс. Такім чынам, рэальны прыбытак БКК у далярах упаў на 24% у рэкордным для ўсёй галіны па аб'ёмах продажаў 2014 годзе.

Удзельнікі рынку і эксперты выказваюць меркаванне, што асноўнай прычынай падзення прыбытку не толькі беларускіх, але і іншых трэйдараў калійных вытворцаў з'яўляюцца дзеянні самой «БКК». Так, у справаздачы Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў «Калійная галіна Беларусі: прычыны і наступствы разводу з «Уралкаліем» гаворыцца, што «калі ў 2013 годзе сусветныя цэны на калій абваліў «Уралкалій», то ў 2014 г. ужо «Беларуськалій» у большай ступені збіваў сусветныя цэны, прапаноўваючы сваю прадукцыю за больш нізкую цану, чым канкурэнты».

Ва «Уралкаліі», былым партнёры, а цяпер канкурэнце «Беларуськалія», заяўлялі, што «дэструктыўная» цэнавая палітыка «БКК» падрывае ўзровень цэнаў на калій «па ўсім свеце». Скасаваны ў сакавіку кантракт «БКК» з кітайскімі імпарцёрамі таксама выклікаў крытыку у канкурэнтаў — цана апынулася ўсяго на 3% вышэй леташняй і склала $ 315, тады як іншыя вытворцы разлічвалі на рост 8-10% да мінулага года. Здзіўленне ў сувязі кітайскім кантрактам БКК выказвалі нават індыйскія імпарцёры, кантракт з якімі яшчэ не заключаны.

Між тым, справы ў самога «Уралкалія» ў 2014 годзе таксама ішлі не вельмі добра. Кампанія не публікуе асобна вынікі працы свайго трэйдынгавымі падраздзялення. Сам «Уралкалій» паказаў страту па чыстага прыбытку ў 631 млн даляраў з-за курсавых розніц, пры гэтым выручка склала амаль 3,6 мільярда даляраў, а аб'ём продажаў — 12.3 млн тон. Для параўнання: выручка БКК у далярах па бягучым курсе склала 1.56 мільярда даляраў пры аб'ёме продажаў амаль 9,5 мільёна тон.

***

ААТ «БКК» было створана ў жніўні 2013 пасля адмовы «Уралкалія» ад сумесных продажаў праз агульнага трэйдара — ЗАТ «БКК», заснаванага разам з «Беларуськаліем» у снежні 2005 года. Да адмовы «Уралкалія» працаваць праз БКК на долю сумеснага трэйдара даводзілася 43% сусветнага экспарту хлоркалію.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў11

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Усе навіны →
Усе навіны

У магілёўскім музеі запрашаюць сустрэцца з мастацтвам таемна

У дзіцячы садок — з чамаданам выбухоўкі. Гісторыя першага беларускага тэрарыста12

«Дык што вам яшчэ трэба, шаноўныя кіраўнікі ЕГУ?» Севярынец заклікаў беларусізаваць універсітэт, пакуль не позна33

Блогерка, што пераехала з Піцера пад Мінск, скардзіцца, што ніводзін забудоўшчык не звярнуўся да яе па рэкламу6

У цэнтры кіравання перавозкамі Беларускай чыгункі цэлы паверх адвялі вайскоўцам5

У Беларусі з'явяцца «Торф-гатэль» і вузкакалейка для турыстаў

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў маі прадалі за 690 тысяч даляраў

Старажытныя суслікі елі мяса мамантаў. Доказ знайшлі ў іх какашках3

Расійскія вайскоўцы амаль год злівалі сакрэтныя дакументы і паролі ў адкрыты чат у Telegram1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў11

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць