Свет55

Большасьць украінцаў за пераклад фільмаў на ўкраінскую

Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня, праведзенага на замову Sony і Disney лёнданскай кампаніяй First Movies International.

Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня, праведзенага на замову Sony і Disney лёнданскай кампаніяй First Movies International.

19% апытаных заявілі пра неабходнасьць павелічэньня колькасьці дубляваных на ўкраінскую мову стужак, гэтую ідэю падтрымліваюць 24% рэспандэнтаў, а 30% ставяцца да гэтага нэўтральна. У 16% апытаных украінскі дубляж фільмаў выклікае хутчэй адмоўную, чым станоўчую рэакцыю.

54% апытаных жыхароў Кіева адзначылі, што зьяўленьне ўкраінскіх тытраў не паўплывала на колькасьць наведваньняў імі кінатэатраў, а кожны пяты стаў наведвацца ў кінатэатры часьцей.

Адначасова, каля 15% жыхароў Кіева сталі менш хадзіць у кіно з таго часу, як павялічылася колькасьць дубляваных на ўкраінскую мову стужак, а 11% сталі аддаваць перавагу хатняму прагляду кіно на DVD.

Апытаньне было праведзена лёнданскай кампаніяй First Movies International у сьнежні 2007 г. на замову Sony і Disney і адбывалася ў два этапы: шляхам вулічнага апытаньня і праз і інтэрнэт. У апытаньні ўзялі ўдзел жыхары Кіева, Львова, Адэсы і Харкава — 808 чалавек ва ўзросьце ад 14 да 49 год.

First Movies International ‑‑ міжнародная кампанія са штаб‑кватэрай у Лёндане, спэцыялізуецца на правядзеньні дасьледваньняў і апытаньняў на рынку забавак.

Нагдаем, што рашэньне Канстытуцыйнага суда Ўкраіны ад 24 сьнежня 2007 г. аб абавязковым дубляваньні на ўкраінскую мову замежных фільмаў выклікала крытыку расейскага МЗС.

Сямён Печанко, паводле korrespondent.net

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

«Бангкок лепшы за Лондан». Як беларуска пераехала ў Тайланд і будуе там бізнэс1

21‑гадовую дзяўчыну з Пінска асудзілі за палітыку. Яна вучылася ў Польшчы, але вярнулася ў Беларусь5

Як цяпер жыве Арына Рудніцкая — першая дзяўчынка з СМА, якой $2 мільёны на лекі сабралі самі беларусы3

Статкевіч трос клетку, суддзя смяяўся, гучалі «Муры». Ігар Лосік расказаў, як судзілі фігурантаў «справы Ціханоўскага»6

Севярынец: Ды дваццаць улезе, я табе кажу13

Ракета Blue Origin мільярдэра Джэфа Безаса выбухнула на старце1

Беларусу ў Польшчы выдалілі пухліну з мозгу — цяпер ён аднаўляецца пасля спынення сэрца. Сям'я просіць дапамогі3

Беларусбанк таксама будзе патрабаваць ад кліентаў геалакацыю4

Украінскія дроны атакавалі Валгаград. Гарыць НПЗ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць