Грамадства1212

Улады Беларусі не будуць забараняць георгіеўскую стужку

Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Ігар Бузоўскі заявіў, што беларускія ўлады не будуць забараняць георгіеўскія стужачкі, нягледзячы на наяўнасць у краіне альтэрнатыўнага сімвала Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

ria.ru

Як вядома, да юбілею Перамогі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі ініцыяваў праект «Кветкі Вялікай Перамогі», сімвалам якога стаў цвет яблыні са стужкай колераў дзяржаўнага сцяга. Старт патрыятычнаму праекту быў дадзены ў студзені 2015 г. на з'ездзе грамадскага аб'яднання і падтрыманы Аляксандрам Лукашэнкам.

«У дачыненні да георгіеўскай стужкі, у дачыненні да праекта, акцыі Расійскай Федэрацыі — ні забароны, ні нейкіх санкцый тут не накладалася і не будзе абмежаванняў», — заявіў Бузоўскі.

Гэтую заяву ён зрабіў у інтэрв'ю праграме «Карціна свету», паказаным у суботу на канале «РТР-Беларусь».

Між тым Бузоўскі падтрымаў прапанаваны Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі сімвал Перамогі — цвет яблыні з чырвона-зялёнай стужачкай.

«Тое, што абраны яшчэ адзін знак, каб падкрэсліць наша стаўленне — краіны, не асобна ўзятай арганізацыі — да Вялікай Перамогі, заслугоўвае прызнання і павагі», — сказаў намеснік кіраўніка адміністрацыі. «Што датычыцца нашых сімвалаў, то яны былі, ёсць і будуць развівацца», — працягнуў ён.

Бузоўскі выказаў здагадку, што георгіеўская стужка можа стаць часткай якога-небудзь праекта грамадскай арганізацыі або палітычнай партыі.

«Гэта рух, які сёння мае месца і не выклікае сёння адкідання. Гэта наш баявы досвед, баявая рэліквія, частка ордэнаўскіх планак, частка стужачкі на марфлоце, гэта сімвалізм, які нас аб'ядноўваў. Непрыняцця зусім няма», — сказаў ён.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей4

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Усе навіны →
Усе навіны

Дрон, збіты раніцай у пятніцу ў Латвіі, заляцеў з боку Беларусі2

Памерла амерыканская актрыса Хейдэн Панецьер, былая нявеста баксёра Уладзіміра Клічко2

Аперацыю па эвакуацыі загінулых у Кыргызстане альпіністаў пакуль адклалі

Сотні мігрантаў запатрабавалі даць ім прытулак у іспанскай Сеуце4

Да «Дажынак» у Беларусі зрабілі гіганцкую фігуру жанчыны з саломы33

Беларуса, які працаваў у нямецкай паліцыі, пазбавілі пенсіі — бо вазіў кантрабандай цыгарэты з Беларусі на дыпламатычным аўто7

У Грузіі цягнік насмерць збіў беларуса3

Пасланнік Трампа Кушнер сустрэўся з лідарам ХАМАС1

Тры стравы і больш паўфабрыкатаў. Як зменіцца харчаванне ў школах Мінска

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей4

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць