Культура

Новыя кнігі для беларускіх хрысьціян

У рамках XV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы‑кірмашу «Кнігі Беларусі — 2008», якая праходзіла 6—10 лютага, былі прэзэнтаваныя новыя кнігі выдавецтва «Pro Christo»: «Вечны адпачынак, дай ім, Пане», «Ойча наш» і «Бэтлеемская Зорка».

У рамках XV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы‑кірмашу «Кнігі Беларусі — 2008», якая праходзіла 6—10 лютага, былі прэзэнтаваныя новыя кнігі выдавецтва «Pro Christo». Айцец Артур Папроцкі як складальнік прадставіў малітоўнік за памерлых «Вечны адпачынак, дай ім, Пане». Гэта першае выданне такога роду малітоўніка на беларускай мове ў Беларусі. Ён змяшчае шэраг малітваў і набажэнстваў, а таксама інфармацыю пра тое, як падрыхтавацца да споведзі, да сакрамэнту намашчэння хворых і інш.

«Ойча наш» — так называецца новы цыкл вершаў‑малітваў вядомай паэткі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы Дануты Бічэль, — невялічкая кніжачка, якая была нядаўна выдадзена ў выдавецтве.

Напярэдадні выставы выйшла кніга вядомай аўстрыйскай пісьменніцы Ленэ Майер Скуманц «Бэтлеемская Зорка» — кніга, у якой змешчаны цікавыя калядныя гісторыі, п’есы, вершы.

Паводле Catholic.By

Каментары

Цяпер чытаюць

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча13

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча

Усе навіны →
Усе навіны

Птушкай года 2027 года стала шчурка-пчалаедка1

Скандал у індустрыі гульняў — доўгачаканую GTA 6 злілі ў сеціва незадоўга да афіцыйнай прэзентацыі2

«Спрагназаваць немагчыма». У Belavia патлумачылі, чаму палёт у Грузію можа заняць восем гадзін1

Навуковец патлумачыў, чаму ў Мінску больш пахмурных дзён, чым на «туманным Альбіёне»3

На Дзень незалежнасці Украіны ў Кіеве правялі парад вайсковых робатаў — на зямлі, ў вадзе і ў паветры ВІДЭА2

Адзін з нямецкіх рэстаранаў уключыў у меню мяса янота5

Беларуска зайшла ў прыбіральню гандлёвага цэнтра і пабачыла там камеры2

Амбасада Францыі не па ўласным жаданні закрыла ў Мінску сваю медыятэку, якая працавала 30 гадоў11

Вось што моцны вецер зрабіў з галоўнай веладарожкай у Мінску ФОТАФАКТ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча13

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць