Грамадства

У беларускае заканадаўства вяртаецца паняцце «бязвыплатнага донарства»

З 12 ліпеня гэтага года законную сілу набудуць некаторыя новаўвядзенні, якія тычацца донараў.

Аляксандр Лукашэнка 8 студзень 2015 года падпісаў Закон № 238-З «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях донарства крыві і яе кампанентаў». Пастановай Савета міністраў 7 мая 2015 года № 386 унесены змены і дапаўненні ў пастанову Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвень 2011 № 693 «Аб некаторых пытаннях, звязаных з донарствам крыві і яе кампанентаў». Новае заканадаўства набывае моц 12 ліпеня 2015 года.

Мы папрасілі намесніка дырэктара па трансфузіялогіі РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій Таццяну Клеставу расказаць пра новаўвядзенні.

— Пасля распаду СССР у Беларусі донарства стала платным, — тлумачыць Таццяна Віктараўна. — Новай пастановай ў заканадаўства вяртаецца вядомае з савецкіх часоў паняцце «бязвыплатнае донарства», за якое грамадзяне не атрымліваюць ніякай грашовай кампенсацыі. Тыя, хто здае кроў на бязвыплатнай аснове, у якасці заахвочвання будуць атрымліваць сняданак на суму 29 тысяч (гэта 2% бюджэту пражытачнага мінімуму) да данацыі (здачы) крыві і 10% бюджэту пражытачнага мінімуму ў грашовым эквіваленце для прыёму ежы пасля гэтай працэдуры для ўзнаўлення сілаў. Пры наяўнасці даведкі аб дзённым навучанні бязвыплатным донарам будуць даплочваць яшчэ 10% (гэта 147 тысяч сёння).

Кожнаму бязвыплатнаму донару даецца выхадныя дні: дзень данацыі крыві і другі па асабістым жаданні. Акрамя таго, атрымаць званне Ганаровага донара такі чалавек можа пасля 20 данацый крыві (у той час як платны донар — пасля 40) і праз 40 данацый плазмы (платнаму донару іх трэба здаць 80). Гэта значыць без шкоды для здароўя Ганаровым донарам можна стаць праз 5 гадоў.

Нагадаем: льготы для Ганаровых донараў (незалежна ад таго, на якой аснове здавалі кроў) складаюцца з таго, што да асноўнай пенсіі даплачваецца 40% надбаўкі ад мінімальнай пенсіі па ўзросце, даецца права на пазачарговае абслугоўванне ў медустанове, на меддапамогу ў ведамасных арганізацыях аховы здароўя (у якіх абслугоўваліся да выхаду на пенсію) пазачарговае набыццё білетаў на праезд, а таксама на адпачынак у зручны для донара час.

Мэта змяненняў і дапаўненняў ў заканадаўства — развіццё бязвыплатнага донарства ў нашай краіне, павышэнне бяспекі крыві і яе кампанентаў, якія ўжываюцца ў клінічнай практыцы. Чалавек сам вырашае, на якой аснове ён будзе ахвяраваць кроў. Але ў любым выпадку кроў — не тавар. Кожны з нас павінен памятаць: страта крыві пры донарстве не небяспечная для арганізма. Сёння мы даем кроў тым, хто ў ёй мае патрэбу. Заўтра нас, не выключана, уратуе кроў, здадзеная невядомым суайчыннікам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?

Усе навіны →
Усе навіны

Па вяртанні з Польшчы арыштавалі былога супрацоўніка КДБ. Яго абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве»18

У Германіі забралі дапамогу ў беларускі, якая сышлася з гаспадаром здымнай кватэры. Данос напісаў яе зніклы без вестак муж6

Наступствы начной атакі РФ у Падольскім раёне Кіева ФОТЫ5

ЗША вядуць перамовы аб пашырэнні размяшчэння ядзернай зброі ў Еўропе2

У Беларусі вызначылі тры пляцоўкі для могільніка радыёактыўных адкідаў1

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч19

Памёр фалькларыст Уладзімір Касько1

Чаму энцыкліку Папы Льва XIV параўноўваюць з Батлерыянскім джыхадам са свету «Дзюны», а галоўную мудрасць ён чэрпае ў словах Гандальфа19

Буданаў сумняецца, што Ціханоўская зможа спыніць правакацыі Лукашэнкі18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць