Кіно22

Дызельпанк з пустэльні — кіно «Шалёны Макс: Дарога лютасці»

Жанр: фантастыка, баявік, прыгоды
Рэжысёр: Джорж Мілер
У ролях: Том Хадзі, Шэрліз Тэрон, Ніканас Холт, Х’ю Кіяс-Бёрн, Джош Хелман, Нэйтан Джонс, Зоі Кравіц, Роўзі Ханцінгтан-Уайтлі, Райлі Кіа, Эбі Лі
ЗША, Аўстралія, 120 хв.
Адзнака: 8

Пасля помсты за смерць жонкі і сына Макс Ракатанскі пакінуў шэрагі Асноўнага сілавога патруля і з’ехаў у глухія мясціны, дзе бадзяецца ў адзіноце, пакуль свет павольна разбураецца з-за энергетычнага крызісу і сусветнай вайны.

Макс вучыцца выжываць у постапакаліптычнай пустэльні, але трапляе ў палон да жорсткага клану істот, якія вырадзіліся ў хваравітае племя і імкліва страчваюць чалавечае аблічча. Вандроўнік апынуўся ў цэнтры бунту, завадатаркай якога стала адважная ваярка Фюрыёза.

Стужка з’яўляецца першым фільмам франшызы «Шалёны Макс» за амаль 30 гадоў. Сцэнарыстам, прадзюсарам і рэжысёрам зноў выступіў Джордж Мілер, аўтар кінафраншызы ў стылі дызельпанк. «Мы быццам бы апынуліся ў фантазіі Мілера», — расказаў брытанец Том Хардзі, выканаўца ролі Макса, адзначыўшы, што аснову фільма складаюць незвычайныя транспарт, прылады, касцюмы і лакацыі.

Хардзі спецыяльна сустракаўся з Мэлам Гібсанам, выканаўцам ролі Макса ў папярэдніх фільмах, і атрымаў яго бласлаўненне на ролю.

Здымкі адбываліся ў пустэльні Наміб у Афрыцы. Больш за 80% эфектаў у фільме былі знятыя ўжывую.

Камп’ютарная графіка выкарыстоўвалася толькі для паляпшэння пейзажу Намібіі, для выдалення часткі абсталявання, якое выкарыстоўвалася падчас здымак трукаў, а таксама для левай рукі Шэрліз Тэрон, якая ў фільме з’яўляецца пратэзам. «У фільма моцны пасыл. Калі не можаш збегчы ад сітуацыі, паспрабуй змяніць яе саму», — мяркуе Шэрліз Тэрон.

Для здымак акwёрцы з ПАР давялося пагаліцца налыса.

Вядома, што ў лютым 2013 Намібійская кіруючая група па захаванні ўзбярэжжа абвінаваціла прадзюсараў у пашкоджанні частак пустэльні, якія прывялі да скарачэння колькасці відаў раслін і жывёл. Унікальны постапакаліптычны свет, створаны Мілерам, населены яскравымі і харызматычнымі персанажамі. Дынамічны сюжэт аздоблены атмасферай пустэльні і фантастычнамі механізмамі. Рэкамендуецца для прагляду аматарам добрага экшну.

***

Дызельпанк жанр фантастыкі, вытворны ад кіберпанка (англ. cybernetics «кібернетыка» і англ. punk «смецце»). Апісвае свет, які базуецца на тэхналогіях ўзроўню паміж Першай і Другой сусветнымі войнамі. Таксама азначае субкультуру, якая спалучае ў сабе эстэтыку таго часу з постмадэрнісцкімі тэхналогіямі і пачуццямі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?12

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Усе навіны →
Усе навіны

Маршрутка ўрэзалася ў пераход метро ў цэнтры Мінска1

Як планавалася сустрэча Ціханоўскай і Зяленскага і што будзе далей? Расказвае Вячорка6

У Белым доме павесілі сумесную фатаграфію Пуціна і Трампа22

У Вільні ўчора прызямліўся кантрабандны шар з беларускімі цыгарэтамі1

У чацвер на мяжы з Польшчай для фур адкрыюць новую зону чакання памерам з 30 футбольных палёў

Фядута расказаў, як аднойчы ў калоніі яго вялі на «расстрэл». А аказалася, на сустрэчу з Марзалюком10

Даклад CSIS: Расія страціла на вайне забітымі і параненымі 1,2 млн чалавек, Украіна — да 600 тысяч5

НАТА рыхтуецца да вайны ў Арктыцы2

Сакрэт, як жыць добра і пасля 90 гадоў — чалавечыя сувязі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?12

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць