Навука і тэхналогіі

У Мінск вярнулася 7-я Беларуская антарктычная экспедыцыя

Шанаванне ўдзельнікаў 7-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі прайшло 21 мая ў Нацыянальнай акадэміі навук. Апошнія палярнікі вярнуліся ў Мінск напярэдадні. 

Экспедыцыя на працягу паўгода працавала ў Антарктыцы на месцы меркаванага будаўніцтва Беларускай антарктычнай станцыі ў раёне гары Вячэрняя.

Удзельнікі экспедыцыі праводзілі даследаванні па пяці навуковых кірунках заданняў Дзяржаўнай праграмы «Маніторынг палярных раёнаў Зямлі і забеспячэнне дзейнасці арктычных і антарктычных экспедыцый на 2011—2015 гады». 

Як паведаміў начальнік экспедыцыі, намеснік начальніка Цэнтра палярных даследаванняў Аляксей Гайдашоў, выкананы вялікі комплекс работ па выпрабаванні новых тэхнічных сродкаў беларускіх распрацоўшчыкаў для дыстанцыйнага зандзіравання прыроднага асяроддзя, па вывучэнні прыродных рэсурсаў Антарктыкі і кліматычных умоў. Таксама была абуладкаваная і падрыхтавана пляцоўка для ўстаноўкі першых модуляў Беларускай антарктычнай станцыі.

«Акрамя таго, набраны вельмі багаты практычны навуковы матэрыял, шмат узораў і проб, — зазначыў Гайдашоў. — Усё гэта знаходзіцца ў дарозе з Санкт-Пецярбурга і заўтра прыбывае ў Мінск. Далей увесь матэрыял будзе перададзены для апрацоўкі спецыялістам. Гаварыць пра нейкія першыя значныя навуковыя вынікі можна будзе праз пару месяцаў».

Закранаючы супрацоўніцтва з расійскімі калегамі, Гайдашоў зазначыў: «Цяпер мы працуем плячо ў плячо, інакш не скажаш. І гэта не проста прафесійная дружба і прафесійнае супрацоўніцтва. Гэта важны элемент міжнароднай палітыкі нашых дзяржаў-саюзніц на міжнароднай арэне. З'яўляючыся членамі Дагавора аб Антарктыцы, Расія і Беларусь могуць прымаць сумесную пазіцыю пры выпрацоўцы або прыняцці рашэнняў, якія тычацца будучыні Антарктыкі. Мы не ўзгадняем сваю праграму з расіянамі. У нас ёсць свая дзяржаўная праграма, і пры яе вёрстцы і вызначэнні навуковых кірункаў мы не аглядаемся на тое, ці жадалі б нашы найбліжэйшыя суседзі і партнёры па Антарктыцы бачыць гэтыя кірункі ў нашай праграме. А ўжо потым мы знаходзім кропкі сутыкнення ў навуковых даследаваннях, якія цікавяць абодва або некалькі бакоў».

Паводле слоў вучонага, пры сумеснай працы дубліраванне даследчых работ выключана. «Узровень спецыялістаў і з таго, і з іншага боку дастаткова высокі, і ў сумесных праграмах мы толькі каардынуем намаганні і павышаем эфектыўнасць работ. У любым выпадку ўнутры навуковых тэматык існуе раздзяленне працы». 

Гайдашоў падкрэсліў, што ў апошняй экспедыцыі вялікі ўпор быў зроблены на работы па мікрабіялогіі, якая абяцае рэальныя перспектывы для развіцця біятэхналогій. «Нашымі вучонымі, у прыватнасці, вызначаны некаторыя віды бактэрый, напрыклад дэструктары нафтапрадуктаў, — адзначыў ён. — У нас здараюцца невялікія лакальныя разлівы нафтапрадуктаў. І на наступны дзень мы бачым на месцы плямы бурую пену. Калі мікрабіёлагі яе даследавалі, аказалася, што гэта мясцовыя бактэрыі, якія пасяліліся на гэтым субстраце і паспяхова яго знішчаюць, харчуючыся ім жа. І гэта толькі адзін з кірункаў, які можа прымяняцца ў перспектыве. Акрамя таго, вывучэнне здольнасці мікраарганізмаў і бактэрый выжываць ва ўмовах лёду — гэта вялікая перспектыва для развіцця фармацэўтыкі, медыцыны».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца3

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

Усе навіны →
Усе навіны

У другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Чылі прайшлі камуністка і ўльтраправы кандыдат7

Польшча адкрыла два пераходы на беларускай мяжы5

Праваенная малявальніца Жыгімонт дарвалася са сваёй выставай да Нацыянальнага мастацкага музея. Хто ёй дапамог?26

У багатых краінах расце колькасць адзінокіх людзей26

У пункты пропуску на мяжы з Польшчай, якія адкрыюць гэтай ноччу, ужо запусцілі машыны і аўтобусы ФОТЫ10

Пацяпленне клімату робіць цяжарнасць больш рызыкоўнай9

Стала вядома, што здарылася з хлопчыкам, якога расчлянілі і кінулі ў сажалку ў Маскве6

Брытанскі мастак прадае кучу старых вяровак за мільён даляраў8

На матч Украіна — Ісландыя ў Варшаве пранеслі вялікія расцяжкі «Ф*к Пуцін» і «Стоп Лука»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца3

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць