Здарэнні55

Катастрофа беларускага самалёта ў Армэніі

У Армэніі разьбіўся беларускі самалёт. «Канадыян джэт‑100‑M» кампаніі «Белавія» падчас узьлёту сышоў з паласы, перакуліўся некалькі разоў, узарваўся і раскалоўся на дзьве часткі. Пасажыры і экіпаж выжылі, ёсьць параненыя. У Дэпартамэнце па авіяцыі Міністэрства транспарту Беларусі здарэньне зь беларускім самалётам у Ерэване камэнтаваць адмовіліся.

Усе 18 пасажыраў і члены экіпажу самалёта, які перавярнуўся ў аэрапорце Ерэвана, жывыя. Самалёт мусіў ляцець па маршруце Ерэван‑Менск. Начальнік Галоўнай управы грамадзкай авіяцыі Арменіі Арцём Маўсісян паведаміў, што ёсьць параненыя.

Паводле папярэдняй інфармацыі начальніка ГУГА, самалёт кампаніі «Белавія» «CRJ‑100‑M» рэйсу В2‑1834 падчас узьлёту сышоў з паласы. Затым самалёт перакуліўся некалькі разоў, грымнуў выбух і адначасова пачаўся пажар. Самалёт раскалоўся на дзьве часткі. Служба ратаваньня, пажарная служба і хуткая дапамога аэрапорту зрэагавалі імгненна.

«Дзякуючы іх умелым дзеяньням усе 18 пасажыраў, а таксама 3 члены экіпажу былі вынесены з агню», — сказаў Маўсісян.

Катастрофа ў Ерэванскім аэрапорце адбылася ў 4:15 раніцы па ерэванскім часе (2:15 па менскім).

Паводле інфармацыі АрмІнфо, у сувязі катастрофай самалёта кампаніі «Белавія» Ерэванскі аэрапорт «Звартноц»

быў зачынены да 11:45 па ерэванскім часе (9:45 па менскім).

Сталі вядомыя імёны ўсіх 18 пасажыраў: Ерэмян Сурэн, Ерэмян Епраксія, Ерыцян Сцепан, Вардапецян Спартак, Манукян Санасар, Уладзімер Акопаў, Мамян Андранік, Цэванян Сасун, Хачатуран Ліяна, Макаран Ара, Авагян Ашот, Бадалян Дыяна, Аванесян Эдуард, Аванесян Рыма, Бабаян Эрык, Кіракасян Альбэрт, Закарян Ваге, Амбарцумян Салбі. Рэйсам ляцелі грамадзяне Армэніі, Беларусі, Грузіі, Расеі і Ўкраіны.

У больніцы былі дастаўленыя адзінаццаць чалавек з раненьнямі рознай ступені цяжкасьці, шэсьць зь іх ужо выпісаныя.

Спэцыялісты Міністэрства транспарту, дэпартамэнту і авіякампаніі «Белавія» накіроўваюцца ў Ерэван для ўдзелу ў расьсьледаваньні прычынаў аварыі.

Па факце авіякатастрофы Галоўная сьледчая ўправа паліцыі Армэніі ўзбудзіла крымінальную справу.

Армянскія спэцыялісты распачалі расшыфроўку «чорных скрыняў». Начальнік Галоўнай управы грамадзкай авіяцыі Армэніі Арцём Маўсісян паведаміў, што на дапамогу будуць пакліканыя канадзкія і беларускія адмыслоўцы, бо армянскія спэцыялісты недастаткова знаёмыя з дадзенай маркай самалёта. Ён адзначыў таксама, што папярэдняя мэдэкспэртыза не выявіла ў крыві пілётаў алькаголю.

Авіякампанія «Белавія» стварыла штаб для каардынацыі сувязі з роднымі і блізкімі пацярпелых (тэлефоны ў Беларусі: +375‑17‑279‑1151, +375‑17‑328‑65‑14; у Армэніі: + 374‑10‑577‑474).

Сямён Печанко

Фота Меліка Багдасарана, AP

Каментары5

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць