Свет

Веёніс застаўся адзіным кандыдатам на прэзідэнцкую пасаду Латвіі

Кіраўніка краіны абірае парламент. 

Па выніках чарговага галасавання ў Сейме міністр абароны Райманд Веёніс (Саюз «зялёных» і сялян) застаўся адзіным кандыдатам на гэты пост, паведамляе delfi.lv.

Веёніса падтрымалі 46 дэпутатаў, юрыста Эгіла Левітса — 26 дэпутатаў.

Супраць абодвух кандыдатаў галасавалі 26 парламентарыяў.

фота LETA

У пасяджэнні Сейма абвешчаны перапынак на паўтары гадзіны, пасля чаго дэпутаты яшчэ раз прагаласуюць па кандыдатуры Веёніса. Каб стаць прэзідэнтам, яму неабходна атрымаць 51 голас. У адваротным выпадку ў чэрвені Латвію чакае яшчэ адзін этап выбараў, на якіх з'явяцца ўжо іншыя асобы. Напрыклад, Саюз «зялёных» і сялян можа вылучыць Сескса замест Веёніса, які заявіў, што не будзе ўдзельнічаць у другім туры, калі па выніках 3 чэрвеня не заручыцца падтрымкай большасці парламентарыяў.

У выбарчы бюлетэнь былі ўнесеныя чатыры кандыдатуры: прадстаўніка Саюза зялёных і сялян, міністра абароны Райманда Веёніса; былога суддзі ЕСПЧ Эгіла Левітса, прадстаўніка аб'яднання «Згода» Сяргея Далгаполава і Латвійскага аб'яднання рэгіёнаў Марціньша Бондарса.

Паводле афіцыйных вынікаў, у Веёніса — 34 галасы, у Левітса — 24, у Далгаполава — 23, у Бондарса — 6.

Шэсць бюлетэняў прызнаныя несапраўднымі, пяць чалавек галасавалі супраць.

Паводле правілаў, кандыдат, што набраў найменш галасоў, выбывае.

13:10

Па выніках другога тура: Веёніс — 34, Левітс — 25, Далгаполаў — 24, Бондарс — 6. Далей праходзяць усе, апроч Бондарса.

14.12

Па выніках трэцяга тура: Веёніс — 35, Левітс — 26, Далгаполаў — 23.

Выбары заходзяць у тупік. Пасля 15:00 будзе праведзена чацвёртае і апошняе на сёння галасаванне. Абодва кандыдаты кіроўнай кааліцыі — Эгіл Левітс і Райманд Веёніс.

Каб перамагчы, трэба набраць 51 голас. Галасуе сёння 99 дэпутатаў са 100 членаў парламента, бо адзін з дэпутатаў знаходзіцца пад следствам.

Калі сёння прэзідэнта не абяруць, то новае галасаванне адбудзецца пад канец чэрвеня. 

***

Роля прэзідэнта Латвіі апошнім часам паціху расце. У грамадстве, асабліва пасля падзей на ўсходзе Украіне, неаднаразова казалася пра тое, што прэзідэнт павінен быць больш моцнай фігурай, якая ў выпадку форс-мажору павінна ўзяць лёс краіны ў свае рукі. Таксама вядомы прыклад Валдзіса Затлерса, які ў 2011 г. ініцыяваў роспуск парламента.

Прэзідэнт Латвіі таксама можа ініцыяваць законапраекты або вяртаць у парламент, калі лічыць іх недапрацаванымі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны38

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны38

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць