Свет11

Рада дазволіла запрашаць ва Украіну міратворцаў ААН і ЕС

Вярхоўная Рада прыняла закон, якім дазваляецца запрашаць ва Украіну войскі замежных дзяржаў для правядзення міжнародных аперацый па падтрыманні міру.

За адпаведны закон прагаласавалі 240 народных дэпутатаў у чацвер.

У прыватнасці, у дзеючы закон аб знаходжанні падраздзяленняў замежных войскаў на тэрыторыі Украіны дадалі пункт, які прадугледжвае, што такія войскі могуць быць дапушчаныя ва Украіну для «прадастаўлення Украіне, па яе просьбе, дапамогі ў выглядзе правядзення на яе тэрыторыі міжнароднай аперацыі па падтрыманні міру і бяспекі на падставе рашэння ААН і/або ЕС «.

Пры гэтым законам забаранілі ўдзельнічаць у такіх аперацыях краінам, якія «развязваюць супраць Украіны ўзброеную агрэсію», што выключае ўдзел у міратворчых аперацыях Расію.

Як вядома, Вярхоўная Рада прызнала Расію краінай-аргрэсарам з-за незаконнай анексіі Крыма і развязвання агрэсіі на Данбасе.

Украіна выступае з ініцыятывай увесці на Данбас міратворцаў ААН або паліцэйскую місію ЕС.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць