Грамадства2323

Фоты Ігара Пцічкіна пасля смерці ў СІЗА і за 4 дні да смерці: справа накіравана на новы разгляд

Жанна Пцічкіна атрымала адказ з Генеральнай пракуратуры на сваю скаргу аб спыненні крымінальнай справы па факце смерці яе сына Ігара Пцічкіна ў СІЗА-1, паведамляе spring96.org.

У адказе пазначана, што Пастанова аб спыненні крымінальнай справы ад 2014/12/29 адменена і справа зноў накіравана ў Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь на новы разгляд. Акрамя таго, у Следчы камітэт таксама перададзеныя дадатковыя матэрыялы, прадастаўленыя Жаннай Пцічкінай, для азнаямлення і далучэння іх да справы. Сярод іх і фота Ігара Пцічкіна ў момант паступлення ў Следчы ізалятар і праз 4 дні, ужо пасля смерці.

Фоты Пцічкіна за 4 дні да смерці і пасля смерці.

Здаецца, гэта зусім розныя людзі. Ці як мінімум — чалавек у значна адрозныя часовыя перыяды. На самой справе — не. Паміж здымкамі — 4 дні. На першым фота: так выглядаў Ігар Пцічкін, калі паступіў у СІЗА на Валадарскага. Другое фота: такім ён пакінуў СІЗА праз 4 дні.

І хаця маці Ігара забаронена пад страхам крымінальнай адказнасці распавядаць, ад якіх дзеянняў службовых асобаў СІЗА адбылося тое, што адбылося, часам фота гавораць красамоўней за ўсялякія словы.

***

Ігар Пцічкін памёр у СІЗА 4 жніўня 2013 ад спынення сэрца, прычыны якого не высветлены. Блізкія нябожчыка думаюць, што смерць наступіла ў выніку збіцця Ігара ахоўнікамі ізалятара, бо на яго целе было мноства сінякоў.

Каментары23

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца1515

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

Усе навіны →
Усе навіны

Незвычайны для Беларусі гульнявы кубік знайшлі археолагі ў Мёрскім раёне1

Трамп хоча назваць сваім іменем авіяносец15

Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м31

На адной з вуліц Пінска з'явілася шафа для бясплатнага абмену кнігамі ФОТАФАКТ3

У Белавежскай пушчы знайшлі мох, які больш за 100 гадоў лічылі зніклым2

Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін2

Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў

Адважны кот кінуў смелы выклік лісе — выпадак у Гродне4

Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда49

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ15

ГрамадстваАбнаўляецца15

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць