Грамадства11

Дарадца кіраўніка МАП: Прафсаюзы павінны стварацца на добраахвотнай аснове

Калі прафсаюзы на прадпрыемствах Беларусі будуць стварацца на аснове свабоднага выбару іх работнікаў, то ніякай праблемы ў даручэнні Лукашэнкі няма. Такое меркаванне выказаў у гутарцы з БелаПАН дарадца генеральнага дырэктара Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) Кары Тапіёла

Нагадаем, 22 мая на VI з'ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў прэм'ер-міністру Андрэю Кабякову пракантраляваць, каб да сярэдзіны 2016 года на прадпрыемствах усіх форм уласнасці краіны з'явіліся прафсаюзныя арганізацыі. 

Паводле Тапіёлы, ён не ведае, у якую «канкрэтную форму ці законную сілу» ўвасобілі гэтае даручэнне прэзідэнта, аднак калі гэта «азначае, што кіраўніцтва і працоўныя ўсіх прадпрыемстваў пачнуць перамовы аб працоўных адносінах», то ён «не бачыць у гэтым ніякай праблемы». 

«Няма праблемы ў тым, што інтарэсы працоўных будуць прадстаўляць прафсаюзы, бо менавіта такой практыкі і прытрымліваецца МАП. Вядома, трэба разумець, што прафсаюзы павінны арганізоўвацца на аснове свабоднага выбару працоўных», — сказаў саветнік гендырэктара МАП. 

Тапіёла нагадаў, што нядаўна ў Мінску прайшоў трохбаковы семінар па калектыўных перамовах на буйных прадпрыемствах ва ўмовах прафсаюзнага плюралізму, на якім разглядаліся пытанні ўзаемадзеяння некалькіх прафсаюзаў, якія дзейнічаюць на адным прадпрыемстве. 

Як паведамлялася раней, 2 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт № 4, які аблягчае ўмовы стварэння прафесійных саюзаў. У прыватнасці, дакумент выключыў з заканадаўства патрабаванне, паводле якога раней для стварэння і дзейнасці прафсаюза на прадпрыемстве, ва ўстанове ці арганізацыі была неабходная наяўнасць не менш як 10% ад агульнай колькасці працоўных. 

Зараз для ўтварэння прафесійнага саюза патрабуецца «не менш як 10 заснавальнікаў (членаў), працоўных (навучэнцаў) на адпаведным прадпрыемстве, ва ўстанове, арганізацыі».

***

На праведзеным 5 чэрвеня ў межах 104-й сесіі МКП пасяджэнні камітэт па нормах і стандартах МАП выслухаў гадавую справаздачу аб сітуацыі з правамі працоўных і прафсаюзаў міністра працы і сацабароны Мар`яны Шчоткінай, якая ўзначальвае беларускую ўрадавую дэлегацыю на гэтай канферэнцыі. 

І Беларусь, хутчэй за ўсё, пазбегне ўключэння ў спіс краін, дзе груба парушаюцца правы прафсаюзаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам27

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікаў з «Коммерсанта» зноў пакпіў з Лукашэнкі9

Зяленскі: Маем інфармацыю ад разведак пра падрыхтоўку Расіяй новага масіраванага ўдару

Бяляцкі расказаў, пра што размаўляў на сустрэчы з Папам Львом XIV1

Беларускага футбаліста аштрафавалі за рэкламу продажу аўтамабіляў проста падчас матча

У акупаваным Севастопалі цалкам знік бензін4

Рэдкая з'ява — курс валют у абменніках адрозніваецца ад Нацбанка амаль на 5%5

Хто і як выхоўвае дзяцей Пуціна. Новае расследаванне14

Фіца не выключае візіту ў Брэст 22 чэрвеня1

Група «Фабрыка» стане хэдлайнерам Фестывалю нацыянальных культур у Гродне6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам27

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць