Усяго патроху1818

Вядомая актывістка па барацьбе за правы каляровых у ЗША выявілася белай, якая фарбавала скуру, каб выглядаць чорнай

Рэйчал Долезал. 

У ЗША набірае абароты чарговы скандал вакол адносінаў цёмнаскурага і белага насельніцтва. Аднак калі папярэднія гучныя выпадкі былі звязаныя ў асноўным з нематываваным гвалтам беласкурых паліцэйскіх супраць цёмнаскурых амерыканцаў, то гісторыя Рэйчал Долезал (Rachel Dolezal) даволі незвычайная.

37-гадовая Долезал была вядомым у штаце Вашынгтон актывістам грамадзянскай супольнасці і займалася абаронай правоў цёмнаскурых.

Яна была старшынёю офіса паліцэйскіх амбудсмэнаў горада Спакан (Spokane), адным з выкладчыкаў праграмы афрыканскіх даследаванняў ва Універсітэце Вашынгтона. А апошнія некалькі месяцаў Долезал займала пасаду старшыні аддзялення Нацыянальнай асацыяцыі судзеяння прагрэсу каляровага насельніцтва горада Спакан. Гэта арганізацыя была створана ў ЗША ў 1909 годзе і змагаецца за грамадзянскія правы нябелага насельніцтва Амерыкі.

Рэйчал Долезал вяла актыўнае жыццё і была паважанай асобай да мінулага тыдня, калі яе бацькі Рутан і Лоўрэнс Долезал заявілі, што Рэйчал насамрэч… белая, і ў яе жылах не цячэ ні кроплі афрыканскай крыві, а яе продкі паходзяць з Чэхіі (адсюль і прозвішча — Doležal), Швецыі і Германіі. У СМІ таксама трапілі фатаздымкі маладой Рэйчал, з якіх глядзіць беласкурая і светлавалосая дзяўчына.

Маладая Рэйчал Долезал.

Выявілася, што Рэйчал Долезал карысталася касметыкай, каб зрабіць сваю скуру больш цёмнай, фарбавала і закручвала валасы.

Аднак на гэтым метамарфозы Рэйчал не скончыліся. Яна літаральна стварыла сабе альтэрнатыўную асобу: імітавала акцэнт афраамерыканцаў, расказвала пра жыццё ў Паўднёвай Афрыцы і выклікі, з якімі сутыкаюцца цёмнаскурыя людзі.

Трэба адзначыць, што Рэйчал сутыкнулася з афрыканскай культурай даволі рана. Яе бацькі былі місіянерамі ў ПАР і ўсынавілі чытырох дзяцей, сярод якіх было некалькі цемнаскурых. Аднак яе маці Рутан кажа, што праблемы з расавай ідэнтычнасцю ў Рэйачал хутчэй за ўсё пачаліся падчас навучання ў Говардскім універсітэце, дзе яна «хацела быць большай часткай афра-амерыканскай культуры, чым белая жанчына магла стаць».

У дадзены момант звольнілася з Нацыянальнай асацыяцыі судзеяння прагрэсу каляровага насельніцтва горада Спакан, а Універсітэт Вашынгтона скасаваў кантракт з ёю.

Сітуацыя вакол Долезал падзяліла амерыканцаў на два лагеры. Першыя ўпэўненыя, што Рэйчал прыкідвалася цёмнаскурай, каб лёгка зрабіць кар'еру. Другія спачувалі Долезал і казалі, што чалавек мае права выбраць прыналежнасць да пэўнай расы, таксама як і гендар. Абаронцы Долезал таксама звяртаюць увагу на ейную выбітную грамадскую дзейнасць.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»5

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»

Усе навіны →
Усе навіны

Італьянец Янік Сінер перамог нямецкага тэнісіста Аляксандра Зверава ў фінале Уімблдона1

Падняць або прайсці міма: што рабіць, калі знайшлі гаманец4

У Вене за 776 тысяч еўра нахілілі помнік мэру. Яго антысемітызм натхняў Гітлера21

Мужчына купіў правы ў інтэрнэце і праз 10 гадоў прыйшоў мяняць іх у ДАІ

Рускамірац Агафонаў, які выехаў з Беларусі, абмяняўся з Азаронкам з’едлівымі шпількамі11

На Гомельшчыне праблемы з мабільнай сувяззю і інтэрнэтам А12

Хто можа ўзначаліць урад Украіны і чаму Зяленскі мяняе прэм’ера — што кажуць эксперты

Амерыканская армія нанесла новыя ўдары па Іране: атакаваныя сістэмы СПА і катары КВІР у Армузскім праліве

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»5

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць