Лукашэнка пра выбары: «Без усякіх там дурных ініцыятыў тыпу «Не там стаў, не туды пайшоў, хапаць, цягнуць»
Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па актуальных унутрыпалітычных пытаннях.

Па словах кіраўніка дзяржавы, асаблівая важнасць бяспекі перад выбарамі абумоўлена тымі трывожнымі падзеямі, якія адбываюцца на міжнароднай арэне і непасрэдна ля межаў Беларусі. У сувязі з гэтым ён падкрэсліў, што кіраўнікам усіх органаў улады трэба забяспечыць дакладнае, бесперабойнае функцыянаванне дзяржаўнага апарату, жорсткую выканальніцкую дысцыпліну, максімальную скаардынаванасць дзеянняў вертыкалі ўлады і сілавых структур.
«Але пры гэтым хачу папярэдзіць: без усялякіх празмернасцей, без усялякіх дурных, бесталковых, непатрэбных ініцыятыў, тыпу «не туды пайшоў, не там стаў, хапаць, цягнуць і гэтак далей». Працуйце на апярэджанне, растлумачвайце, прасіце», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
«Мы не павінны дапусціць пры гэтым ні найменшай дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне!» - падкрэсліў Лукашэнка.
Каментары