Культура11

«Рыцары Вялікага Княства» ў Менску

У Нацыянальным музэі гісторыі і культуры Беларусі 19 лютага адкрылася выстава «Рыцары Вялікага Княства». Гэта сумесны праект музэю, ваенна‑гістарычнага клюбу «Княжы Гуф» і Рэспубліканскага моладзевага гістарычнага аб’яднаньня «Рыцары Вялікага княства».

У Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі 19 лютага адкрылася выстава «Рыцары Вялікага Княства». Гэта сумесны праект музея, ваенна‑гістарычнага клуба «Княжы Гуф» і Рэспубліканскага маладзёжнага гістарычнага аб’яднання «Рыцары Вялікага княства».

У экспазіцыю ўвайшлі латныя комплексы, даспехі, халодная і агнястрэльная зброя, а таксама адзенне, прадметы побыту продкаў беларусаў. Як паведаміў на адкрыцці кіраўнік клуба «Княжы Гуф» Фёдар Міхееў, усе гэтыя атрыбуты часоў Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ) адноўлены ўмельцамі клуба. Пры рэканструкцыі аўтары абапіраліся на гістарычныя матэрыялы, маляўнічыя палотны, гравюры, летапісы.

Паводле слоў сп. Міхеева, у Беларусі не рыхтуюць спецыялістаў па рэканструкцыі даспехаў або зброі, таму майстры праходзяць абучэнне на базе клуба. Асноўная мэта арганізацыі, якая сёлета адзначыць сваё дзесяцігоддзе, — «выхаванне патрыятызму, пачуцця нацыянальнай самасвядомасці і грамадзянскага абавязку». За час існавання клуба на яго базе адноўлена 16 латных рыцарскіх комплексаў, адзенне, зброя і прадметы побыту часоў ВКЛ.

Рэканструяваныя ўмельцамі клуба рэчы выстаўляліся ў экспазіцыях Нацыянальнага музея гісторыі і культуры, музея старажытнабеларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук, Мірскім замку, музеях Ліды і Заслаўя.

Клуб браў удзел у рыцарскіх фестывалях Беларусі, Расіі, Польшчы, Чэхіі і іншых краін. Члены клуба былі задзейнічаны ў айчынных і расійскіх кінапраектах: «Анастасія Слуцкая», «Начны дазор», «Дзённы дазор», «1612. Хронікі смутнага часу» і інш. Апрача таго, на базе клуба праводзяцца семінары па гісторыі касцюма і геральдыцы ВКЛ.

У склад аб’яданння «Рыцары Вялікага Княства», апрача клуба «Княжы Гуф», уваходзяць каля 15 гістарычных клубаў з розных клубаў Беларусі.

Выстава «Рыцары Вялікага Княства» будзе працаваць да 23 сакавіка.

Паводле: Таццяна Дарашчонак, БелаПАН

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую10

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША думаюць, як бы прыпыніць членства Іспаніі ў НАТА9

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго14

«Калі мы робім тое, што хоча адна краіна, а не тое, што хочуць 26 — гэта не зусім дэмакратыя». Кая Калас раскрытыкавала сістэму галасавання ў ЕС4

У Мінску адкрылі сезон фантанаў ФОТЫ

У Мінску прадаюць грыбы па 675 рублёў за кілаграм2

У Варшаве арганізатары прытулку для беларускіх уцекачоў знайшлі новы дом, але патрэбна дапамога2

Раду культуры і культурніцкія праекты «Магістрат» і «Васьміног» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»1

На будынку новага Нацыянальнага гістарычнага музея з'явіліся гарэльефы. Што на іх?20

У Польшчы будуць судзіць 12 дропераў — яны давалі свае рахункі махлярам для вываду грошай. Сярод іх ёсць і беларусы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую10

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць