Свет2121

Расія на вучэннях адпрацавала захоп Даніі, Нарвегіі, Швецыі і Фінляндыі

Расія ў ходзе маштабных сакавіцкіх вучэнняў на паўночным захадзе краіны адпрацавала захоп раёнаў Даніі, Нарвегіі, Швецыі і Фінляндыі, сцвярджае эксперт Цэнтра еўрапейскага палітычнага аналізу (Center for European Policy Analysis, CEPA) Эдвард Лукас ў сваім дакладзе »Шторм ідзе».

Фота: Мінабароны РФ

Лукас, вядомы ў тым ліку як аўтар кнігі «Новая халодная вайна: Як Крэмль пагражае Расіі і Захаду», сцвярджае ў сваім дакладзе, што расійскія войскі адпрацоўвалі задачы па кантролі над канкрэтнымі рэгіёнамі: прыналежнымі Фінляндыі Аландскімі астравамі, шведскім востравам Готланд, дацкім Борнхальмам, а таксама поўначчу Нарвегіі.

У афіцыйных паведамленнях для СМІ Мінабароны не давала указанняў наконт таго, супраць якога «ўмоўнага праціўніка» ваююць злучэнні. У ходзе Стратэгічнай камандна-штабной трэніроўкі была задзейнічана авіяцыя і флот, падраздзяленні Іванаўскага злучэння Паветрана-дэсантных войскаў былі перакінутыя ў Запаляр'е, а пскоўскія дэсантнікі уступалі ў бой з праціўнікам на незнаёмай пляцоўцы пасля дэсантавання. «Падраздзяленні спецыяльнай разведкі, якія ажыццявілі высадку парашутным спосабам з захопам плацдарма для развіцця наступлення асноўных сіл, здзейснілі марш у тыл блакіраваных падраздзяленняў умоўнага праціўніка. Падчас правядзення адначасовай перагрупоўкі войскаў з учыненнем маршаў і перадыслакацыяй падраздзяленняў ВДВ удзельнічала звыш 2000 дэсантнікаў Пскоўскага злучэння ВДВ, больш за 120 адзінак баявой тэхнікі, да 10 самалётаў Ваенна-транспартнай авіяцыі», — апісваў гэты манеўр сайт Мінабароны.

Паводле дадзеных Лукаса, усяго ў вучэннях удзельнічалі каля 33000 ваеннаслужачых. Гэтак маштабная раптоўная праверка выклікала непакой ў кіраўніцтве НАТА. Генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнберг назваў манеўры пагрозай сусветнай стабільнасці і паскардзіўся, што яны праводзяцца «без папярэджання».

Лукас паказвае, што рэалізацыя такога сцэнару здольная за лічаныя гадзіны разбурыць рэнамэ НАТА як самага паспяховага ваеннага саюза ў гісторыі, а таксама скінуць ЗША з пастамента гаранта стабільнасці ў Еўропе.

Дацкае англамоўнае выданне Local таксама са спасылкай на даклад Лукаса паведамляе, што ў чэрвені 2014 расійскія самалёты прадэманстравалі атаку на Борнхальм ў момант, калі там праходзіў штогадовы палітычны фестываль Folkemødet.

Эксперт таксама звяртае ўвагу на раз'яднанасць краін поўначы Еўропы, якія не выступаюць адзіным блокам: хтосьці з'яўляецца сябрам НАТА, хтосьці — не, некаторыя краіны рэгіёну ўваходзяць у Еўрасаюз, а іншыя аддаюць перавагу аўтаноміі. Ён заклікае актывізаваць узаемадзеянне ў сферы бяспекі.

Адзначым, што 20 сакавіка расейскі пасол у Даніі Міхаіл Ванін вельмі рэзка пракаментаваў магчымае далучэнне Капенгагена да сістэмы супрацьракетнай абароны (ПРА) НАТА. Ён заявіў, што гэта будзе ўспрынята Масквой як пагроза, а «дацкія ваенныя караблі стануць мішэнню для расійскіх ядзерных ракет».

Пасля шуміхі, што паднялася ў СМІ, намеснік міністра абароны Расіі Анатоль Антонаў заявіў, што Масква ваяваць не хоча і пагрозы нікому не ўяўляе. Ён заклікаў не рабіць з Расіі «монстра, які пагражае сусветнай бяспецы».

Каментары21

Цяпер чытаюць

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў5

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Паляўнічыя на Алтаі забілі 12 мядзведзяў пасля нападу аднаго на турыстку10

Украіна ўвяла санкцыі супраць стваральнікаў «Машы і Мядзведзя»3

У Вільні выпрабоўвалі электробус даўжынёй 25 метраў2

Сабаленка захавала першы радок у сусветным тэнісе1

Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці1

Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана1

Мост праз Свіслач каля плошчы Перамогі адкрыюць пасля рамонту да канца жніўня

Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі9

Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў5

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць