Эканоміка3232

Мясніковіч: З закупаў беларусаў у замежных інтэрнет-крамах трэба браць падатак

Фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by.

З пасылак, якія прыходзяць беларусам з-за мяжы, трэба спаганяць ПДК, перакананы старшыня савета рэспублікі Міхаіл Мясніковіч. На яго думку, таксама трэба ўпарадкаваць схему ацэнкі бандэроляў з замежных інтэрнэт-магазінаў.

«Міжнародныя паштовыя адпраўленні лавінападобна растуць, аднак фактычна не даюць «Белпошце» нейкіх істотных даходаў. У мінулым годзе ў Беларусь прыйшло 6,5 мільёна пасылак, якія змяшчаюць таварныя ўкладанні. І гэта ўсё перапрацоўваецца поштай. За пяць месяцаў гэтага года паступіла ўжо амаль 5 мільёнаў пасылак, — заявіў Міхаіл Мясніковіч. — Прычым гэтыя пасылкі прыходзяць з замежжа не толькі для асабістага карыстання фізічнай асобы, але там утрымліваюцца цэлыя партыі тавараў, якія потым рэалізуюцца, г.зн. прадаюцца на рынках, у іншых месцах».

«Пералічваючы грошы па гэтых пасылках, напрыклад, у Кітай, пакупнік не плаціць падатак на дабаўленую вартасць. Калі мы з вамі ідзем у краму, купляем хлеб, малако, то аўтаматам плацім ПДВ. Але, купляючы рэч за мяжой, ПДВ не выплачваецца», — мяркуе Міхаіл Мясніковіч.

Паводле яго слоў, сумневы таксама выклікае тое, як беларусы ацэньваюць кошт пасылак. Нярэдка атрымальнікі бандэроляў з-за мяжы ўказваюць той цэннік, які дазволіць ім «трапіць у дазвольную сістэму».

«Думаю, гэта пытанне мы вырашым», — рэзюмаваў старшыня савета рэспублікі.

Пра тое, што пакупкі беларусаў у замежных інтэрнэт-крамах плануецца ўпарадкаваць, яшчэ ў сакавіку заявіў міністр гандлю Валянцін Чаканаў. Міністр падкрэсліў, што беларусы па-ранейшаму будуць мець магчымасць рабіць пакупкі ў замежных інтэрнэт-крамах.

«Гэты канал будзе працаваць і далей, але тут трэба прымаць некаторыя нарматыўныя прававыя акты, каб гэты гандаль быў упарадкаваны, — сказаў Валянцін Чаканаў. — Мы па гэтым шляху ідзем, і ўжо некаторыя пытанні ў гэтым кірунку вырашылі».

З 25 кастрычніка 2014 г. прэзідэнцкім указам № 60 быў павялічаны максімальны кошт пасылак, якія беларусы змогуць атрымліваць без выплаты мытаў: у паштовых адпраўленнях са 120 да 200 еўра, пры дастаўцы перавозчыкам — з 10 да 200 еўра. У ДМК звяртаюць увагу, што колькасць адпраўленняў, якія дазволена атрымаць з-за мяжы, не абмежавана: галоўнае ўпісацца ва ўстаноўленыя законам ліміты.

Паводле статыстыкі, 81% беларусаў робіць пакупкі ў айчынных інтэрнэт-крамах. Але ў апошні час нашы грамадзяне ўсё часцей заказваюць тавары поштай на замежных гандлёвых пляцоўках. У гэтым спісе лідзіруе Кітай з доляй у 33%. На другім месцы — краіны ЕС, на трэцім — расійскія крамы.

Каментары32

Цяпер чытаюць

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы12

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская вучоная ў 47 гадоў эмігравала з-за пазіцыі. Яна пакінула навуку і пайшла працаваць на фабрыку12

Падчас удараў па Тэгеране загінулі зяць і нявестка Алі Хаменеі8

Іран, верагодна, закрыў Армузскі праліў1

Стала вядома, як Трамп кіруе вайсковай аперацыяй супраць Ірана3

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся2

«Белавія» паведаміла, што цяпер будзе з рэйсамі ў Дубай і Доху

З'явілася ВІДЭА трапляння іранскага «Шахеда» ў хмарачос у Бахрэйне

Рэзідэнцыя аяталы Хаменеі ляжыць у руінах, што з ім самім — невядома3

Расія пагражае выйсці з перамоў, калі ёй не аддадуць увесь Данбас12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы12

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць