Фінляндыя адмовіла спікеру Дзярждумы Расіі Сяргею Нарышкіну ў дазволе на ўезд для ўдзелу ў сесіі Парламенцкай асамблеі (ПА) Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) з 5 па 9 ліпеня.
Пра гэта паведамляюць са спасылкай на прадстаўніка міністэрства замежных спраў Фінляндыі Вагі Хякінена.
«Магу пацвердзіць, што Нарышкін знаходзіцца сярод тых, каму не дазволены будзе ўезд. Іншых прозвішчаў я зараз назваць не магу, але інфармацыя пра людзей з санкцыйных спісу ЕС з'яўляецца адкрытай», - заявіў Хякінен.
Па словах прадстаўніка МЗС Фінляндыі, Нарышкіну адмоўлена ва ўездзе, паколькі ён уваходзіць у санкцыйны спіс Еўрасаюза.
Каментары