Ва Уфе, дзе праходзяць саміты краін БРІКС і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС), 9 ліпеня адбылася двухбаковая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Бразіліі Дылмай Русеф.
«Падчас сустрэчы лідары дзвюх краін абмеркавалі найбольш актуальныя праблемы двухбаковага парадку дня з упорам на неабходнасць развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама іншыя пытанні, якія ўяўляюць узаемную цікавасць», — паведаміла прэс-служба прэзідэнта Беларусі.
Сёння ж Лукашэнка возьме ўдзел у сустрэчы кіраўнікоў краін БРІКС з лідарамі запрошаных дзяржаў. На перамовах будуць абмяркоўвацца найбольш актуальныя пытанні сусветнай палітыкі, эканомікі, фінансавай сферы.
БРІКС — група з пяці буйных краін, якія хутка развіваюцца (Бразілія, Расія, Індыя, Кітай, ПАР), зацікаўленых у развіцці шматпланавага чатырохбаковага супрацоўніцтва для фарміравання шматпалярнага свету.
Каментары