Грамадства3636

У Мінску адчыніўся патэнцыйны канкурэнт «Макдональдса» — Burger King ФОТА і ЦЭНЫ

У сталіцы на вуліцы Прытыцкага, 154 адчыніўся папулярны брэндавы фаст-фуд — Burger King. 

Рэстаран будзе працаваць штодня з 8:00 да 24:00.

Знаходзіцца рэстаран на выхадзе са станцыі метро «Каменная Горка». 

Месца падабралі ўдалае: па-першае, большая частка жыхароў гэтага раёна карыстаецца метро. Па-другое, транспартная лінія ідзе на выезд з горада, а значыць, прагрэсіўныя госці сталіцы таксама не пройдуць міма.

Памяшканне

Рэстаран мае два паверхі з 200 пасадачнымі месцамі.

Так выгллядае другі паверх.

Адно з новаўвядзенняў, якіх не было ў ніводным фастфудзе Беларусі, — магчымасць самастойна наліваць напоі.

Заплаціўшы на касе за шклянку, вы маеце права безлімітна даліваць сабе любы напой. Асобна можна дадаць лёд.

Абслугоўванне

На адкрыцці рэстарана было каля 50 чалавек. Абслугоўваць пачалі даволі хутка.

Персанал ветлівы, але маладыя хлопцы і дзяўчаты часам забываліся нешта дадаць: накрыўку, саломінку або што-небудзь іншае.

Спачатку быў прынесены вялікі торт, але так і не зразумела было, ці гэта толькі для супрацоўнікаў або і для гасцей таксама. Ва ўсякім разе, наведнікам не прапаноўвалі.

Вялікая павага кухарам, якія хутка спраўляліся з гатаваннем.

Сюрпрызам былі кароны, якія кожны наведнік мог узяць сабе ў падарунак.

Цэны і асартымент

Лічыцца, што адметнасцю Burger King з'яўляецца тое, што свае катлеты яны гатуюць на грылі.

Мы вырашылі замовіць стандартны набор наведніка фаст-фудаў: бульба-фры, сырны соус, чызбургер і вялікі кубак газіроўкі.

Каштавала ўсё гэта разам з сырным соусам 58.900 рублёў.
Адбіткі рашоткі і смак пацвярджаюць, што катлета сапраўды была пасмажаная на грылі.

На смак: ежа сама сабой свежая, цёплая. Бульба, што істотна, смачнейшая за звыклую макдональдсаўскую. Што тычыцца напояў, то тут вялікі мінус — вада на Каменнай Горцы хлараваная, таму газіроўка мае спецыфічны прысмак. Парада — менш дадавайце лёду.

У Burger King цікавая зніжкавая сістэма. Калі замаўляць наборы, выходзіць танней.

Па цэнах вялікія і звычайныя бургеры каштуюць прыблізна столькі ж, колькі і ў «Макдональдсе».

Тое самае і з напоямі.
У залежнасці ад памераў і віду напояў вы можаце выдаткаваць ад 11 тысяч за сок да 30 тысяч за піва.
У асартыменце таксама ёсць смажаныя курыныя крылы, цыбулевыя колцы, нагетсы. Марозіва каштуе ў межах 12—37 тысяч, выпечка ад 17 да 35 тысяч.

Што тычыцца здаровага харчавання, дык Burger King нічым не адрозніваецца ад іншых фаст-фудаў. 

Вось такія лёгкія салаты каштуюць ад 27.000 за салат мікс да 46.000 за «Цэзар».

Для прагрэсіўнай моладзі з'яўленне новага фаст-фуда ў Мінску — гэта яшчэ адзін спосаб бавіць час у кампаніі сяброў у месцы еўрапейскага ўзроўню.

* * *

Burger King Corporation — амерыканская кампанія, уладальнік сеткі рэстаранаў хуткага харчавання Burger King, якая спецыялізуецца на гамбургерах. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Маямі-Дэйд (Фларыда, ЗША). 

Burger King валодае 13 тыс. гандлёвымі кропкамі ў 79 краінах. 66% кропак знаходзіцца ў ЗША, 99% кіруецца прыватнікамі.

Каментары36

Цяпер чытаюць

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію1

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп хоча зрабіць Венесуэлу 51‑м штатам ЗША12

Кароль Малайзіі вярнуўся дахаты з пуцінскага парада з расійскім лімузінам3

У адным з самалётаў «Белавія» адзін з пасажыраў закурыў падчас рэйса. У аэрапорце яго чакалі сілавікі4

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі9

Anthropic: Claude шантажуе, таму што вы ўсе занадта шмат пішаце пра «злы» ШІ3

У Новай Баравой адкрылі Цэнтральны парк ФОТЫ3

Дарадца Ціханоўскай заклікаў узяць удзел у выбарах у Каардынацыйную раду25

«Не пазнала сваё дзіця». У Гомелі бяздомныя сабакі пакусалі 11‑гадовую дзяўчынку10

Кампанія Sumsub, задзейнічаная ў апрацоўцы пашпартоў беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, адрэагавала на публікацыю «НН»23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію1

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць