Грамадства1616

На запраўках у Магілёве раздавалі стужкі з арнаментам ФОТА

На запраўках «Слаўнафты» ў Магілёве раздавалі бел-чырвона-белыя стужкі з арнамэнтам. Аўтаўладальнікі чаплялі іх да сваіх машын.

На запраўках «Слаўнафты» пацьвярджаюць, што сапраўды 3 ліпеня раздавалі такія стужкі, але падрабязнасьцяў пра сваю акцыю паведамляць не пажадалі. Зазначылі толькі, што аўтамабілісты бралі стужкі з ахвотай. Цяпер машын зь імі на гарадзкіх магістралях нямала.

«Гэта ж сымбаль беларускі, а ня нейкая там георгіеўская стужка. І ў беларускай стужкі колеры добрыя», — кажа адзін з магілёўскіх аўтаўладальнікаў.

Яшчэ адзін суразмоўца на сваёй машыне мае «Пагоню» і стужку, якую займеў на запраўцы.

«Ды падабаюцца мне гэтыя сымбалі, — заяўляе ён журналісту. — Не падабаецца толькі цяперашняя ўлада. Вось з-за гэтага і прымацаваў іх і буду вазіць, і няхай паспрабуюць забараніць».

«Якую стужку мне далі на запраўцы «Слаўнафты», такую я і пачапіў, — кажа яшчэ адзін аўтаўладальнік.

«Там яны ляжалі ў свабодным доступе — бяры колькі хочаш. Калі б сам набываў, то рабіў бы, вядома ж, нейкі выбар, а так далі — і павесіў. Мне наагул падабаецца беларускі арнамэнт», — кажа суразмоўца.

Хоць машын зь беларускай сымболікай і паболела, іх, аднак, заўважна меней, чым з расейскай атрыбутыкай і гэтак званымі георгіеўскімі стужкамі. Апошнім часам, праўда, колькасьць машын з расейскімі сьцяжкамі менее, а вось з афіцыйнай сымболікай Рэспублікі Беларусь становіцца больш.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца5

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША рыхтуюцца браць на абардаж танкеры, звязаныя з Іранам1

УСУ нанеслі ўдар па вайсковым заводзе ў Таганрогу

З кім людзі гатовыя дзяліцца больш ахвотна, а з кім — менш, і пры чым тут палітыка?

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне6

Дзявятая планета Сонечнай сістэмы: ці блізкія мы да разгадкі яе таямніцы?3

Meta збіраецца праз штучны інтэлект звольніць 8 тысяч работнікаў3

Беларусы масава перасаджваюцца на горныя ровары5

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца5

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць