Здарэнні

Першая спроба стаць наркакур'ерам скончылася затрыманнем

Заводскім (г.Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа ў дачыненні да 21-гадовага мінчука, які падазраецца ў незаконным абароце наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, паведамляе sk.gov.by.

Першапачатковымі следчымі дзеяннямі ўстаноўлена, што студэнт-завочнік аднаго са сталічных ВНУ працяглы час ўжываў марыхуану. Сталага месца працы пазбавіўся амаль год таму. Выпадковыя заробкі і пенсія бацькоў не адказвалі яго фінансавым запытам. З мэтай пошуку «хуткіх» грошай хлопец у інтэрнэце прапанаваў свае паслугі асобам, якія рэалізуюць псіхатропныя рэчывы. 

Першае даручэнне пачаткоўцу кур'еру заключалася ў даставанні з тайніка «пасылкі» і чаканні далейшых указанняў. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі маладога чалавека з доказамі злачынства побач з месцам закладкі. У канфіскаваным у яго кантэйнеры знаходзілася каля 100 г парашкападобнага псіхатропнага рэчыва. Выяўленыя ў хлопца 1,8 г марыхуаны і курыльнае прыстасаванне таксама далучаныя да матэрыялаў крымінальнай справы.

Каментары

«Тэлефануйце дзецям, прасіце вярнуцца ў Беларусь». Беларусы на мяжы сутыкнуліся з новай праверкай26

«Тэлефануйце дзецям, прасіце вярнуцца ў Беларусь». Беларусы на мяжы сутыкнуліся з новай праверкай

Усе навіны →
Усе навіны

Сілавікі затрымалі грамадзяніна Ізраіля за 18 каментароў пра Лукашэнку і сакратара Рады бяспекі12

Экс-кіраўніку страйкама «Нафтана» Вользе Брыцікавай дадалі тры гады калоніі5

У Слуцку шлагбаум прапароў салон аўтобуса

Ціханоўская расказала пра свае планы на выбары-202554

У Каменным Логу згарэла фура

Рэвалюцыя ў тэхналогіі «захоп руху» хутка зменіць свет гульняў, фітнесу і медыцыны1

Дзе ў Беларусі часцей жэняцца, а дзе часцей разводзяцца

Гіркін перадаў ліст з калоніі. Назваў сітуацыю на фронце правальнай для Расіі, прагназуе ўцягванне Беларусі ў вайну27

Прэзідэнт Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека Марыя Колесава-Гудзіліна раптоўна пакінула арганізацыю9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тэлефануйце дзецям, прасіце вярнуцца ў Беларусь». Беларусы на мяжы сутыкнуліся з новай праверкай26

«Тэлефануйце дзецям, прасіце вярнуцца ў Беларусь». Беларусы на мяжы сутыкнуліся з новай праверкай

Галоўнае
Усе навіны →