Эканоміка66

У папулярных беларускіх чыпсах знайшлі свіное шчацінне

Старонні элемент знайшлі ў разнавіднасці снэкаў пад назвай чычарон — закусцы з абсмаленай свіной шкуры. На прылаўкі з чарговай партыі адправілася ўпакоўка, у складзе якой ёсць чыпсіны са свіным шчаціннем, піша Blizko.by. 

На здымку выразна бачныя шчацінкі да сантыметра даўжынёй. Партыя вырабленая 2 кастрычніка 2024 года.

Выпускае гэтыя чыпсы фермерская гаспадарка «Вясковыя прысмакі» з вёскі Барсукі ў Лепельскім раёне. Сам цэх па вырабе знаходзіцца ў Мінску на вуліцы Ландара, 22 у Курасоўшчыне. Гэта звычайны жылы дом каля МКАД, у якім таксама знаходзіцца крама «Грошык» і нарыхтоўчы цэх.

Прадукцыя фермерскай гаспадаркі прадаецца ў сетцы крам кампаніі «Еўрагандаль» — напрыклад, у «Еўраопце».

У нарыхтоўчым цэху выданню расказалі, што выраб гэтых чыпсаў — ручны працэс: на стадыі падрыхтоўкі рабочыя адбіраюць толькі чыстыя свіныя скуркі, без валасянога покрыва, а скуркі з поўсцю ідуць у брак. А пасля абсмажвання таксама ўсё перабіраецца, каб не было «гарэлікаў» ці іншага браку.

«Мабыць, паўплываў чалавечы фактар», — сказалі на прадпрыемстве і паабяцалі прыняць усе меры, каб больш такога не паўтарылася.

Каментары6

  • Жвір
    17.10.2024
    Чаго хвалю ўзьнялі, абскублі ды з'елі.
  • Быўшая бабарыканка
    17.10.2024
    Фу, навошта я гэта чытала...
    Хаця тым, хто ёсць свіную шкуру, на тыя валасінкі ўжо фіялетава павінна быць
  • Жвір
    17.10.2024
    На Філіпінах гэта далікатэс. Там і курыную скуру смажаць у фрыцюры й са смакам паядаюць.
    Быўшая бабарыканка, а курыную скуру есьці будзеце ? У інтэрнэце можна замовіць цэлы пачак, калі што.

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Два беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе

Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9

У Мінску пачалі ставіць першыя навагоднія елкі ФОТЫ8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць