Улада

Ірына Казуліна будзе пахаваная на могілках у Тарасаве

Паколькі родныя й паплечнікі Аляксандра Казуліна не дачакаліся станоўчага рашэньня ўладаў наконт магчымасьці пахаваць Ірыну Казуліну на Ўсходніх (Маскоўскіх) могілках у Менску, яна будзе пахаваная сёньня на могілках у Тарасаве Менскага раёну.

Паколькі родныя й паплечнікі Аляксандра Казуліна не дачакаліся станоўчага рашэньня ўладаў наконт магчымасьці пахаваць Ірыну Казуліну на Ўсходніх (Маскоўскіх) могілках

у Менску, яна будзе пахаваная сёньня на могілках у Тарасаве
Менскага раёну. Пра гэта БелаПАНу паведаміў Ігар Рынкевіч, былы адвакат Казуліна.

Жалобная працэсія выправіцца ў Тарасава ад Чырвонага касьцёлу а 13‑й гадзіне.

З просьбай дазволіць пахаваць Ірыну Казуліну на Ўсходніх могілках Менску ейныя сваякі й грамадзкасьць зьвярталіся ў Менгарвыканкам, урад і Адміністрацыю прэзыдэнта.

Учора Менгарвыканкам не дазволіў пахаваць Ірыну Казуліну на Ўсходніх могілках з той прычыны, што могілкі ёсьць закрытымі й прызначаныя для пахаваньня заслужаных грамадзян.

«Пры гэтым прадстаўнік Менгарвыканкаму заявіў, што ўвогуле ня ведае, хто такая Ірына Казуліна», — адзначыла ў інтэрвію БелаПАНу кіраўніца прэсавай службы Казуліна Раіса Міхайлоўская.

Яна падкрэсьліла, што ў лісьце былі пералічаныя заслугі й адзначаная роля Ірыны Казулінай у барацьбе з анкалягічнымі захворваньнямі й ейны ўнёсак у працу грамадзкай арганізацыі «У промнях надзеі».

Паводле БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома7

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 30 ператрусаў па ўсёй краіне. Што вядома пра «справу ЕГУ» і як абараніць сябе і блізкіх5

Беларускае падраздзяленне ва Украіне апублікавала ВІДЭА са сваёй баявой працай2

Аляксей Хлястоў на свабодзе10

«Лепш 28‑м членам ЕС, чым 51‑м штатам ЗША». Прэзідэнт Фінляндыі прапанаваў запрасіць у Еўрасаюз Канаду5

У беларускіх лясах ужо збіраюць першыя суніцы

Новыя грузавікі вызвалілі ад утылізацыйнага збору

Каталіцкі святар на Магілёўшчыне раздаў усю маёмасць парафіянам: Добра не мець нічога, апроч дзвюх вопратак6

Гід-шэрп правёў на Эверэсце шэсць дзён без вады, ежы і запасаў кіслароду. Яго ўдалося выратаваць1

Саша Зверава, былая дзяўчына Эдуарда Бабарыкі, пераехала ў Ізраіль33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома7

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць