Улада1010

Уладзімір Някляеў кандыдатам: «Пакіньце кіраўніка краіны танцаваць казачыя танцы!»

Каардынацыйны камітэт ініцыятыўнай групы па вылучэнні ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча правёў 28 ліпеня прэс-канферэнцыю па выніках першага этапу кампаніі.

Перад пачаткам жонку палітвязня Марыну Адамовіч павіншавалі з днём нараджэння, які прыпаў на гэты дзень. Прадстаўнікі Руху Салідарнасці «Разам!» пажадалі ёй, каб Мікалай усё ж стаў прэзідэнтам.

Марына Адамовіч нагадала, што Вярхоўны суд не прыняў да разгляду скаргу на адмову ў рэгістрацыі ЦВК ініцыятыўнай групы Статкевіча. Гэта з’яўляецца парушэннем правоў 1700 грамадзянаў Беларусі, якія ўвайшлі ў склад групы, падкрэсліла Адамовіч. Дарэчы, ў гэтую групу ўвайшлі тры сёлетнія кандыдаты ў прэзідэнты: Анатоль Лябедзька, Таццяна Караткевіч і Віктар Цярэшчанка («Цярэшчанка паўсюль», — змрочна пажартаваў Някляеў).

«Улады зрабілі ўсё, каб не дапусціць нас да ўдзелу ў агітацыйнай кампаніі. Але мы настойваем і будзем настойваць на вызваленні ўсіх палітвязняў, — сказала Марына Адамовіч. — Без гэтага не можа быць ніякіх справядлівых выбараў».

Яна паведаміла, што ініцыятыўная група ў гэткай ці іншай форме працягне сваю дзейнасць па рэабілітацыі палітычных зняволеных.

«І я ўпэўненая, што беларусы яшчэ здзівяць самі сябе. І фарміраванне гэтай ініцыятыўнай групы — вельмі моцны крок, і я ўдзячная людзям, якія не пабаяліся паставіць свае подпісы», — сказала Адамовіч. Затым яна зачытала заяву Статкевіча, ў якой ён таксама падзякаваў тым, хто ўвайшоў у ініцыятыўную групу. Таксама ў сваёй заяве палітвязень заклікаў усіх, хто прыйдзе галасаваць, «зрабіць свой допіс у бюлетэні для галасавання, які б выразна сведчыў аб непрыманні палітыкі правячага рэжыма».

Уладзімір Някляеў у чарговы раз заклікаў усіх сёлетніх кандыдатаў зняцца і «пакінуць дзейнага кіраўніка краіны танцаваць казачыя танцы».

«Капітуляцыя дэмакратычнай апазіцыі і падыгрыванне Еўропы аўтаматычна перадаюць нас у самыя цесныя абдымкі Расіі», — сказаў ён.

«Спадзяванні на дэмакратычную заходнюю супольнасць у мяне не страчаныя. Вызваленне палітвязняў павінна быць галоўнай умовай прысутнасці на выбарах міжнародных назіральнікаў. Ёсць палітвязні — няма чаго сюды ехаць глядзець, і адтуль відаць, што яны ёсць», — заявіў Някляеў.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей3

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла амерыканская актрыса Хейдэн Панецьер, былая нявеста баксёра Уладзіміра Клічко2

Аперацыю па эвакуацыі загінулых у Кыргызстане альпіністаў пакуль адклалі

Сотні мігрантаў запатрабавалі даць ім прытулак у іспанскай Сеуце4

Да «Дажынак» у Беларусі зрабілі гіганцкую фігуру жанчыны з саломы33

Беларуса, які працаваў у нямецкай паліцыі, пазбавілі пенсіі — бо вазіў кантрабандай цыгарэты з Беларусі на дыпламатычным аўто7

У Грузіі цягнік насмерць збіў беларуса3

Пасланнік Трампа Кушнер сустрэўся з лідарам ХАМАС1

Тры стравы і больш паўфабрыкатаў. Як зменіцца харчаванне ў школах Мінска

Камандуючы ВПС: Колькасць замежных войскаў ля межаў Беларусі зменшылася, з краінамі НАТА ідзе ўзаемадзеянне4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей3

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць