Грамадства1313

«Газеце Слонімскай» шыюць знявагу гонару і годнасці прэзідэнта

У дачыненьні да юрыдычнай асобы, на якую ўскладзеныя функцыі рэдакцыі «Газеты Слонімскай», завялі адміністрацыйную справу паводле арт. 23.33 Кодэксу аб адміністрацыйных парушэньнях — «распаўсюд заведама ілжывых зьвестак, што зьневажаюць гонар і годнасьць прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь».

5 жніўня галоўнага рэдактара «Газеты Слонімскай» выклікалі ў раённую міліцыю. Падставай стаў артыкул Ганны Валадашчук «Голас зь вёскі. Галоўнае, што гаварыць прэзыдэнт добра ўмее» (нумар ад 29 ліпеня, рубрыка «Выбары-2015»).

Галоўны рэдактар выданьня Віктар Валадашчук пад пратакол даваць паказаньні адмовіўся, сказаў, што выклік у міліцыю для яго нечаканы. Міліцыянты адклалі размову.

«Публікацыя заснаваная на апытаньні жыхароў адной зь вёсак у Слонімскім раёне на тэму выбараў. Які канкрэтны фрагмэнт артыкула стаў нагодай для завядзеньня справы, мне не паведамілі. Але ў нас ёсьць дыктафонны запіс усяго апытаньня, прычым у артыкул увайшло далёка ня ўсё. Было сказана шмат чаго, але мы выбралі найбольш цікавыя, на наш погляд, моманты. Прычым людзі выказваліся не ананімна, а называлі свае імёны і прозьвішчы.

Нам ужо вядома, што вяскоўцаў, якія выказвалі свае меркаваньні нашаму карэспандэнту, ужо апыталі пад пратакол, зь імі сустракаўся супрацоўнік міліцыі, якому яны давалі тлумачэньні. Так што працэс пайшоў, як кажуць».

Як патлумачылі юрысты, недзяржаўнаму выданьню можа пагражаць штраф да 500 базавых велічыняў (90 мільёнаў рублёў) за «распаўсюд заведама ілжывых зьвестак, што зьневажаюць гонар і годнасьць прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь».

У 2002 годзе за абразу гонару і годнасьці прэзыдэнта журналісты гарадзенскай газэты «Пагоня» Мікола Маркевіч і Павал Мажэйка былі асуджаныя да 2 і 2,5 года абмежаваньня волі (так званай «хіміі»). У тым жа годзе рэдактара газэты «Рабочы» Віктара Івашкевіча асудзілі на 2 гады «хіміі».

У 2011 годзе за абразу прэзыдэнта Беларусі на тры з паловай гады з адтэрміноўкай выкананьняпрысуду быў асуджаны Андрэй Пачобут. У 2012 гарадзенская абласная пракуратура завяла супраць яго новую справу за абразу прэзыдэнта (частка 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэксу РБ), а таксама за паклёп на прэзыдэнта (частка 1 артыкула 367 Крымінальнага кодэксу РБ), але потым крымінальную справу закрылі.

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Людзі ідуць у мячэці, а не лечаць псіхічныя хваробы». Беларускі псіхіятр расказаў аб працы ва Узбекістане і ў Польшчы

«Людзі ідуць у мячэці, а не лечаць псіхічныя хваробы». Беларускі псіхіятр расказаў аб працы ва Узбекістане і ў Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Ці ўдалося ЗША знішчыць галоўны Іранскі ядзерны бункер, пакуль не зразумела4

«Беларусь здаровага чалавека» не падыходзіць». Чаму і куды айцішнікі з'язджаюць з Польшчы24

У Рагачове на 22 чэрвеня правялі «затор памяці»

Мінская кантралёрка расказала, калі ў транспарце больш за ўсё зайцаў4

У адным з супермаркетаў знайшлася незвычайная зніжка2

Польшча пракаментавала адсутнасць сярод вызваленых журналіста Анджэя Пачобута2

Расійскі рэсурс паведаміў пра вызваленне блогера Руслана Лінніка4

На вайне ва Украіне загінуў берасцеец, што ваяваў за Расію. У 2020-м ён выратаваў дваіх дзяцей на пажары ў Маларыце15

У Вялікабрытаніі для пацярпелага ў аварыі веласіпедыста надрукавалі на 3D-прынтары частку твару

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Людзі ідуць у мячэці, а не лечаць псіхічныя хваробы». Беларускі псіхіятр расказаў аб працы ва Узбекістане і ў Польшчы

«Людзі ідуць у мячэці, а не лечаць псіхічныя хваробы». Беларускі псіхіятр расказаў аб працы ва Узбекістане і ў Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць