Свет99

Сусветны банк: Зняцце санкцый з Ірана апусціць нафтавыя цэны на $10

Эксперты Сусветнага банка прагназуюць зніжэнне сусветных цэнаў на нафту на $10 за бараль у 2016 годзе пасля таго, як з Ірана будуць канчаткова знятыя эканамічныя санкцыі. Такія прагнозы апублікаваныя ў дакладзе міжнароднага фінансавага інстытута.

«Поўнае вяртанне Ірана на сусветны рынак у канчатковым выніку дадасць прыкладна мільён бараляў нафты ў дзень, знізіўшы цэны на $10 за бараль у наступным годзе», — гаворыцца ў паведамленні.

Вытворчасць нафты ў Іране значна перавышае ўнутранае спажыванне, таму выхад Тэгерана на сусветны рынак нафты непазбежны, адзначаецца ў дакладзе.

«Роўна як і ўзмацненне жорсткасці санкцый ў 2012 годзе прывяло да рэзкага зніжэння экспарту іранскай нафты і двух гадоў адмоўнай дынамікі, зняцце санкцый, па нашых чаканнях, паскорыць экспарт і ажывіць эканоміку», — каментуе прагноз галоўны эканаміст фінансавага інстытута па Блізкім Усходзе і Паўночнай Афрыцы Шанта Дэвараян.

Адмена санкцый таксама павялічыць аб'ёмы гандлю ісламскай рэспублікі і дасягне каля $ 17 млрд. Ключавымі гандлёвымі партнёрамі Ірана, верагодна, стануць Вялікабрытанія, Індыя, Кітай, Турцыя і Саудаўская Аравія. Аб'ём замежных інвестыцый, згодна з прагнозам Сусветнага банка вырасце да $ 3 млрд у год.

Каментары9

Цяпер чытаюць

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне7

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска аб'явіла пошук сяброўкі для «бостанскага шлюбу». Яе падтрымалі21

«Вам прыйдзецца вучыцца». Лукашэнка параўнаў беларускую дыктатуру з амерыканскай дэмакратыяй12

У Фінляндыі дырыжор так старанна кіраваў аркестрам, што выбіў з рук музыканткі скрыпку XVIII стагоддзя1

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура31

Каля чвэрці кватэр, купленых летась, мінчукі набылі ў прыгарадзе

У Варшаве пасялілі чалавекападобнага робата — ён ганяе дзікоў і размаўляе з народам5

Вось што людзі пішуць аб праблемах з доступам да ютуба і тэлеграма па начах3

Стала вядома, якую патэнцыйную здзелку абмяркоўваюць ЗША і Іран2

У Мазыры затрымалі праваабаронцу Уладзіміра Целяпуна1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне7

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць