Здарэнні55

Яшчэ адзін кіроўца фуры збег у Беларусь ад Рассельгаснагляду разам з грузам

Упраўленне Рассельгаснагляду па Цвярской і Пскоўскай абласцях (РФ) паведамляе, што беларускі кіроўца, які перавозіў ялавічыну, збег ад расійскіх мытнікаў у Беларусь разам з грузам.

Пры правядзенні службовымі асобамі Себежскай мытні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў на расійска-беларускім участку мяжы «выяўлены факт перамяшчэння з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь мясной сыравіны ў аўтатранспартным сродку дзяржаўны рэгістрацыйны нумар AI 0799-2, якім кіраваў грамадзянін Рэспублікі Беларусь Бацяноўскі В.П., 1977 года нараджэння, які пражывае ў Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь».

У грузавым адсеку транспартнага сродку перавозілася «ялавічына астуджаная ў чацвярцінах» ў колькасці каля двух тоны без маркіроўкі, ветэрынарных і таваратранспартных дакументаў. Перасоўванне тавару ажыццяўлялася з парушэннямі ветэрынарна-санітарных правілаў транспарціроўкі, у транспартным сродку, не прызначаным для перавозкі мяса, адсутнічала халадзільнае абсталяванне. Мяса было размешчана навалам, перакладзена кардонам.

Мяркуюць, што тавар прызначаўся для рэалізацыі на тэрыторыі Пскова і Пскоўскай вобласці. 10 жніўня Рассельгаснагляд забараніў перасоўванне тавару па мытнай тэрыторыі Мытнага саюза.

Кіроўца самавольна, без дазволу кантрольных органаў, пакінуў межы ППУ Долосцы і як мяркуецца, накіраваўся ў Беларусь.

Нагадаем, 6 жніўня вадзіцель, які перавозіў 1,5 тоны таматаў праз беларуска-расійскую мяжу, даведаўшыся аб іх магчымым знішчэнні, угнаў аўтамабіль з прадукцыяй назад на тэрыторыю Беларусі.

Паўтары тоны таматаў былі без фітасанітарнага сертыфіката. Пры даглядзе прадукцыі было ўстаноўлена адсутнасць маркіроўкі на ўпакоўцы, выяўлены сляды зрыву этыкетак.

Каментары5

Цяпер чытаюць

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне5

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Усе навіны →
Усе навіны

Каля чвэрці кватэр, купленых летась, мінчукі набылі ў прыгарадзе

У Варшаве пасялілі чалавекападобнага робата — ён ганяе дзікоў і размаўляе з народам5

Вось што людзі пішуць аб праблемах з доступам да ютуба і тэлеграма па начах3

Стала вядома, якую патэнцыйную здзелку абмяркоўваюць ЗША і Іран2

У Мазыры затрымалі праваабаронцу Уладзіміра Целяпуна1

«Белшына» просіць абараніць яе ад канкурэнцыі з боку кітайцаў4

Лукашэнка: Трамп паказаў усяму свету і сапраўднае аблічча ЗША, і абмежаванасць магчымасцяў ЗША31

У беларускай Вікіпедыі больш не могуць хаваць праўкі ў палітычных артыкулах. Чаму так адбылося і чым гэта пагражае?4

У Германіі зноў пачынаюць аперацыю па ратаванні гарбатага кіта Цімі. Паўмесяца таму на яго ўжо махнулі рукой1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне5

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць