Свет11

У Душанбэ двое расійскіх ваенных прызнаныя вінаватымі ў забойстве

Уральскі акруговы выязны ваенны суд у Душанбэ прызнаў вінаватымі ў забойстве таджыкскага таксіста дваіх расійскіх вайскоўцаў Ільдара Сахапава і Фёдара Басімава.

Сахапаў правядзе ў зняволенні 13 гадоў, Басімаў, таксама прызнаны вінаватым у крадзяжы грошай забітага, — 17 гадоў.

Пасля ўступлення прысуду ў законную сілу расійскія вайскоўцы будзе высланыя з Таджыкістана на радзіму для адбыцця пакарання.

Акрамя таго, суд задаволіў пазоў пацярпелага боку аб выплаце кампенсацыі маральнай шкоды ў памеры мільёна рублёў (14,4 тыс. даляраў). Паводле прысуду Фёдар Басімаў павінен выплаціць 60% ад гэтай сумы, а Ільдар Сахапаў — 40%.

Цела 40-гадовага Рахімджона Тэшабоева са слядамі шматлікіх нажавых раненняў і задушвання было знойдзена ў яго аўтамабілі ў ноч на 19 жніўня 2014 года ў ваколіцах Душанбэ. Па версіі следства, асноўным матывам жорсткага забойства таксіста Тэшабоева стаў грашовы доўг у памеры 103 тысяч рублёў — грошы забітаму быў вінен расійскі кантрактнік Фёдар Басімаў.

Паводле версіі абвінавачвання, вайсковец Басімаў неаднаразова займаў грошы ў знаёмага таджыкскага таксіста пад працэнты.

За апошнія некалькі месяцаў у Таджыкістане адбылося некалькі сур'ёзных інцыдэнтаў, удзельнікамі якіх станавіліся расійскія вайскоўцы, што выклікала шырокі рэзананс і стала падставай для новых дыскусій аб расійскай ваеннай прысутнасці ў рэгіёне.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

У Крыме ўпершыню знішчаны два расійскія самалёты-амфібіі Бе-12 — ГУР

Міністр абароны Ізраіля: Палесцінскай дзяржавы ніколі не будзе10

«Не можам трапіць у Беларусь». Утварылася чарга на латвійскай мяжы, аўтобусы стаяць з вечара4

На вайне загінуў польскі паліцэйскі, які ваяваў на баку Расіі5

«Ты села ў турму і не падумала пра мяне». Ларыса Шчыракова пра пачуццё віны перад сынам4

Кіраўнік БРСМ стаў галоўным ідэолагам Мінска4

Будаўніцтва метро ў Шабаны палічылі немэтазгодным?

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў5

Пашырэнне метро, знос старой забудовы. Падвялі вынікі абмеркавання новай рэдакцыі генплана Мінска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць