Грамадства

Зацьверджаная стратэгія дзеяньняў апазыцыі

24 красавіка на паседжаньні палітычнай рады дэмакратычных сілаў была зацьверджаная стратэгія дзеяньняў аб’яднанай апазыцыі на наступнага паўтара году, а таксама заяўлена аб стварэньні палітычнай кампаніі руху «За свабоду». Пра гэта абвесьціць 26 красавіка падчас «Чарнобыльскага шляху» лідэр аб’яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч.

Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы абвяшчаюць палітычную кампанію руху «За свабоду». Мяркуецца, што да яе далучацца дэмакратычныя арганізацыі, якія ўдзельнічалі ў Кангрэсе дэмакратычных сілаў, а таксама тыя арганізацыі, грамадзянскія ініцыятывы і проста людзі, якія абудзіліся да грамадзкай актыўнасьці падчас сакавіцкіх маніфэстацыяў і выбарчай кампаніі. Сярод тых, каго запрашаюць далучыцца да палітычнай кампаніі, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) і рух «Зубр».

Кіраўнік партыі БНФ Вінцук Вячорка гаворыць пра асноўную мэту кампаніі:

(Вячорка: ) «Палітычнае патрабаваньне – правядзеньне свабодных і справядлівых выбараў. І плян павінен быць агучаны ў асноўных рысах 26 красавіка на адной з апошніх масавых акцыяў у найбліжэйшы час».

На палітычнай радзе дэмакратычных партыяў была прызнаная задавальняльнай праца падчас выбарчай кампаніі штабу кандыдата аб’яднаных дэмакратычных сілаў на чале зь Сяргеем Калякіным. Што да пляну дзеяньняў на паўтара году, то палітрада зыходзіць з таго, што на пачатку 2007 году ў Беларусі можа здарыцца эканамічны крызіс, зьвязаны з падвышэньнем кошту на расейскі, а таму аб’яднаная апазыцыя павінна выпрацаваць сваю антыкрызісную праграму.

Вінцук Вячорка працягвае:

(Вячорка: ) «У тым выпадку, калі ўлада не ідзе на выкананьне неабходных антыкрызісных крокаў, гэта дае нам права рыхтавацца да шэрагу масавых акцыяў, сярод якіх, відавочна, і вулічныя акцыі, і страйкі, і іншыя формы мірнага пратэсту арыентацыйна ўвесну 2007 году».

Палітычная рада зацьвердзіла агульныя палажэньні стратэгіі дзеяньняў аб’яднаных дэмакратычных сілаў на наступнага паўтара году.

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

Ад званкоў «з банка» да фэйкавых інвестыцый. Як махляры крадуць грошы з картаў1

Еменскія хусіты заявілі пра сваё далучэнне да вайны супраць Ізраіля4

Беларуская чыгунка закупіць 20 кароткіх электрычак на 4 вагоны. Вось што пра гэта вядома8

Трамп хоча перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар9

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом29

Фінляндыя ініцыявала праверку, ці сапраўды аплачаная Еўропай амерыканская зброя ідзе Украіне

Вядомая расійская спявачка і яе беларускі муж, дарадца Кадырава, перавялі на лячэнне трохгадовай Ксюшы з СМА больш за 100 тысяч еўра4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць