Горад за нядзелю абстралялі двойчы.

Наступствы ўдару па Краматорску. Фота: Данецкая абласная пракуратура
У выніку расійскага ўдару 29 сакавіка ў Краматорску загінулі тры чалавекі, яшчэ 14 параненыя.
Нацпаліцыя Украіны паведаміла, што а 12:36 расіяне скінулі 5 бомбаў «УАБ-250» на Краматорск. Каля 14:35 горад абстралялі зноў, папярэдне — касетнымі боепрыпасамі. Загінулі 65‑гадовы мужчына, 61‑гадовая жанчына і 13‑гадовы хлопчык.

Наступствы ўдару па Краматорску. Фота: Данецкая абласная пракуратура
Пашкоджана больш за 30 будынкаў — жылыя дамы, установы адукацыі, адміністрацыйныя будынкі, крама, кавярня.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары