Улада11

Прэс-служба Лукашэнкі пакуль не каментуе інфармацыю пра візіт у Львоў 5 верасня

Прэс-служба кіраўніка Беларусі пакуль не каментуе інфармацыю аб магчымым візіце Лукашэнкі ў Львоў 5 верасня, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, што сёння раніцай украінскі УНІАН паведаміў, што ў Львове 5 верасня чакаюць прэзідэнтаў Пятра Парашэнку і Аляксандра Лукашэнку на футбольным матчы Украіна — Беларусь, што пройдзе ў рамках адборачнага этапу Еўра-2016.

УНІАН спаслаўся на інфармацыю чыноўніка абласной Львоўскай адміністрацыі, зазначыўшы, што цяпер працягваецца ўзгадненне абодвума бакамі магчымасці візіту.

У сваю чаргу прэс-сакратар грамадскай рады пры ГУ МУС Украіны ў Львоўскай вобласці Алег Піліпенка паведаміў журналістам, што матч Украіны і Беларусі наведаюць прэзідэнты абедзвюх краін. «Пакуль гэтая інфармацыя неафіцыйная», — сказаў Піліпенка.

9 жніўня гарадскі галава Львова Андрэй Садовы падчас знаходжання ў Кіеве з рабочай паездкай звярнуўся да Парашэнкі з ініцыятывай запрасіць Лукашэнку ў Львоў на матч.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень157

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Усе навіны →
Усе навіны

Flo ўзначаліла топ-100 найлепшых спажывецкіх тэхкампаній Еўропы1

Мішэль Абама давяла мужа да слёз на адкрыцці яго прэзідэнцкага цэнтра4

«Людзі працягваюць браніраваць». Што адбываецца з турамі праз Расію пасля ўдару па аўтобусе ў Бранскай вобласці10

Купалле заўтра будуць святкаваць у «Суле» і Азярцы

У Мінску цягнік насмерць збіў маладога мужчыну2

Чаму на мундыялі так шмат футбалістаў гуляюць у ружовых буцах?1

На пажары ў Нароўлі загінулі двое малых дзяцей мясцовага ўчастковага13

«Ад бязвыхаднасці з'ездзіў у Беларусь, дзе яму зрабілі аперацыю». Пабрацім расказаў, што вядома пра арыштаванага каліноўца Андрэя Сяргеева13

Уводзіцца адміністрацыйная адказнасць для аператараў за дрэнную сотавую сувязь1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень157

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць