Здарэнні1414

На пажары ў Нароўлі загінулі двое малых дзяцей мясцовага ўчастковага

Радамір і Мілена былі ў гасцях у прабабулі, калі ў доме пачаўся пажар. Жанчына таксама загінула.

Аляксей Полаз. Фота: narovlya.by

Міністэрства ўнутраных спраў выказала спачуванні старшаму ўчастковаму Нараўлянскага РАУС капітану Аляксею Полазу ў сувязі са смерцю дваіх яго дзяцей — 10‑гадовага Радаміра і 5‑гадовай Мілены.

Бяда здарылася 14 чэрвеня. Тады адбыўся пажар на вуліцы Сацыялістычнай у Нароўлі. Загінулі 73‑гадовая жанчына і двое яе праўнукаў.

Аляксею Полазу 37 гадоў, ён нарадзіўся ў Мазыры. Пасля службы ў войску працаваў па кантракце ў калоніі №20 для рэцыдывістаў у Мазыры. Ажаніўся са студэнткай медыцынскага каледжа ў Нароўлі Таццянай Яроменка і перавёўся ў Нароўлю бліжэй да яе. Спачатку служыў у атрадзе аховы тэрыторый радыеактыўнага забруджвання, а пасля стаў участковым.

Аляксей Полаз адказвае за ўсе вёскі Нараўлянскага раёна, а 33‑гадовая Таццяна Полаз працуе старшай медсястрой у тэрапеўтычным аддзяленні раённай бальніцы і вучыцца на факультэце псіхалогіі і педагогікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Таццяна Полаз. Фота: narovlya.by

Каментары14

  • Андрусь
    19.06.2026
    Дзяцей шкада. Спачуванні Таццяне.
    Спачуваць міліцыянеру не надта хочацца. Бо ў 2020-м на заяву ў пракуратуру збітых у Мазыры 54-гадовых сужэнцаў - працаўніка НПЗ і школьнай настаўніцы - ГУУС Гомельскага аблвыканкама адказала, што ў "пресечнии несанкционированных массовых мероприятий был задействован ВЕСЬ личный состав органов внутренних дел области". Адпаведна, і гэты капітан душыў народны пратэст.

    [Зрэдагавана]
  • Indrid Cold
    19.06.2026
    Кім бы не былі бацькі - шкада дзяцей.
  • Кнур
    19.06.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»3

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна пашкодзіла пяць цэхаў на заводзе па вытворчасці кампанентаў для «Арэшніка» і іншых ракет2

У Мінску на месцы былога аўтацэнтра Audi і Porsche будуць прадаваць Geely5

У Оршы на старым месцы малююць новы мурал з Караткевічам ФОТАФАКТ

Раптоўна памёр 43‑гадовы камандзір узвода мінскага АМАПа50

У Мазыры запусцяць транспарт з поўным аўтапілотам

Кніга Насты Рагатко выйшла па-беларуску22

У Мінску забаранілі яшчэ адзін культурніцкі праект2

Першыя крыптабанкі зарэгістравалі ў Беларусі6

Егіпет папярэджваў Нетаньяху пра магчымы напад з Газы за некалькі дзён да 7 кастрычніка10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»3

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць