Спорт

Раналдзіньё ў 46 гадоў аднаўляе кар'еру?

У аўторак экс-зорка футболу падпіша кантракт з клубам італьянскай Серыі С (трэці дывізіён), піша Gazetta dello Sport. 

Раналдзіньё сёння наведаў матч Бразілія — Гаіці, які прайшоў у Філадэльфіі. Фота: Dan Mullan / Getty Images

Пакуль Амерыка прыкаваная да назірання за чэмпіянатам свету з зорна-паласатым сцягам, менавіта са Злучаных Штатаў прыходзіць сенсацыйная навіна трансфернага рынку: Раналдзіньё пачынае новы этап у Серыі C і падпіша дамову з амбіцыйнай «Равенай» Ігнацыа Чыпрыяні. Гэта сапраўдны гучны ход, які афіцыйна аб’явяць на маштабным мерапрыемстве ў Маямі 23 чэрвеня, піша Gazetta dello Sport.

«Новыя колеры, тая ж усмешка, — кажа бразільскі футбаліст. — Я з нецярпеннем чакаю магчымасці зноў танцаваць з мячом і напісаць новую гісторыю разам з Ігнацыа і ўсёй сям’ёй Чыпрыяні. Футбол заўсёды быў для мяне крыніцай радасці, і я хачу прынесці той жа дух у «Равену»».

Пасля таго як каманда з Раман’і амаль выйшла ў трэцюю лігу ў мінулым сезоне, яна падыходзіць да новага чэмпіянату не толькі з вялікімі амбіцыямі, але і з гульцом, які ўвайшоў у гісторыю футбола і, нягледзячы на 46 гадоў, гатовы ўнесці свой уклад на полі.

Каманда ніколі не гуляла ў Серыі А, а найлепшым дасягненнем было восьмае месца ў Серыі В у сезоне 1996/1997.

У Серыі С каманды разбітыя на тры паддывізіёны. «Равена» фінішавала ў сваёй групе трэцяй і выйшла ў плэй-оф, які пачынаецца са стадыі 1/8 фіналу. Клуб на гэтай стадыі адолеў «Цытадэлу», але ў 1/4 фіналу прайграў «Салернітане».

Раналдзіньё выступаў за «Грэміа», «ПСЖ», «Барселону», «Мілан», «Фламенга», а завяршыў кар’еру ў «Флуміненсе» ў 2015 годзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі могуць павялічыць мінімальную суму аліментаў3

Лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада вярнулася на радзіму10

У грузавы цягнік, які ехаў у Гомель, трапіў дрон. Загінуў машыніст7

Вакол рэзідэнцыі Пуціна паставілі яшчэ 16 вежаў СПА — агулам іх ужо больш за 5013

У аграгарадку на 500 чалавек адкрылі манікюрны кабінет5

Пуцін заявіў, што Еўропа не можа прывіць мігрантам сваю культуру, бо сама яе страціла13

Мінчук паказаў, як разам з суседзямі прывёў у парадак пад’езд18

9 модных сукенак гэтага сезона восень-зіма5

У Сербіі праходзяць датэрміновыя парламенцкія выбары: Вучычу супрацьстаіць студэнцкі рух

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць