Прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду Віктар Цярэшчанка наракае, што кіраўнік яго ініцыятыўнай групы Алег Несцяркоў… прапаў.
Апошні раз яны бачыліся ў дзень атручання кандыдата. Увечары Несцяркоў прыйшоў да яго ў бальніцу, а пасля толькі некалькі разоў размаўлялі па тэлефоне.
Ці не можа быць Несцяркоў датычны да здарэння? «Такога быць не можа. Пры мне ён нічога падсыпаць не мог», — разважае Цярэшчанка. Але адразу задумваецца, што нельга быць упэўненым ні ў кім: «Тое што на яго могуць ціснуць, гэта дакладна».
Цярэшчанка кажа, што Несцяркоў не звязаны з Расіяй, таму наўрад ці мог з'ехаць у гэтую краіну. «Калі б кудысьці з'ехаў, то папярэдзіў. Не курыць, не п'е, вядзе здаровы лад жыцця… Мае калегі шукаюць гэта чалавека», — расказвае Цярэшчанка.
* * *
Чытайце яшчэ:
Каментары